• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі ПЭН-Цэнтр занепакоены затрыманнем Аляксандра Фядуты

    12 красавіка перастаў выходзіць на сувязь Аляксандр Фядута – сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, літаратар, рэдактар, журналіст, літаратуразнаўца (доктар габілітаваны гуманітарных навук у спецыяльнасці “літаратуразнаўства”), палітычны аналітык.

    13 красавіка стала вядома, што Аляксандр Фядута, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы КДБ Беларусі “па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства” (арт. 108 КПК). Пра факт затрымання паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на КДБ. 

    У 1994 годзе Аляксандр Фядута з’яўляўся ўдзельнікам каманды Лукашэнкі, працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта, адкуль звольніўся на знак пратэсту пасля з’яўлення праяваў цэнзуры ў прэсе. З’яўляецца аўтарам палітычнай біяграфіі Лукашэнкі. 

    На выбарах 2010 года Аляксандр Фядута працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзідэнты, паэта Уладзіміра Някляева. Пасля брутальнага разгону Плошчы, 20 снежня 2010 года, быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ. Быў прызнаны вязнем сумлення, палітвязнем. У СІЗА КДБ (“Амерыканцы”) правёў некалькі месяцаў, напісаў там кнігу “Амерыканскія вершы”, за якую стаў лаўратам Прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі ў незалежных беларускіх СМІ.

    Беларускі ПЭН-Цэнтр глыбока ўстрывожаны затрыманнем Аляксандра Фядуты і абставінамі гэтага затрымання. Мы заклікаем да дакладнага выканання працэсуальных тэрмінаў і дзеянняў, забеспячэння гарантый доступа да неабходнай медыцынскай дапамогі і дапамогі адвакатаў. Беларускі ПЭН будзе пільна сачыць за развіццём сітуацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці