Беларускі свабодны тэатар пакажа ў Кіеве спэктакль пра Сянцова
Беларускі Cвабодны тэатар прывязе ў Кіеў спэктакль Burning Doors пра ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, рускую актывістку Марыю Алёхіну і расейскага мастака Пятра Паўленскага.
Спэктакль пакажуць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Івана Франка 6–7 лістапада. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. Сабраныя за іх сродкі перададуць сем’ям палітвязьняў.
Ініцыятар паказу Burning Doors у Кіеве — лідэр гурта «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк, які супрацоўнічае са «Свабодным тэатрам» з 2015 года. У спэктаклі выкарыстаны песьні ўкраінскага гурта.
Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Рэжысэр абвяргае абвінавачваньні. Ад 14 траўня ён трымае галадоўку, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў.
З патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сянцова да Расеі неаднаразова зьвярталіся міжнародныя арганізацыі, заходнія ўрады, мастакі і актывісты ва ўсім сьвеце.