Беларускія фатографы сталі фіналістамі літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award
Журы літоўскага фотаконкурса Vilnius Photo Circle Award абвясціла фіналістаў. Сярод іх — беларускія фатографы Аляксандр Васюковіч і Паша Крычко.
Vilnius Photo Circle Award — гэта частка штогадовага фестывалю Vilnius Photo Circle, які прысвечаны фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі. Сёлета яго тэма — «Перакрыжаванні» — запрашае да дыскусіі пра геапалітычныя зрухі, культурныя і гістарычныя скрыжаванні.
У конкурсе Vilnius Photo Circle Award удзельнічала больш за 120 заявак ад фатографаў з розных краін. У лік пяці фіналістаў трапілі работы двух беларускіх фатографаў. Гэта «Уздоўж закрытых дарог Украіны» Аляксандра Васюковіча і «Мапа ўспамінаў» Пашы Крычко.
Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя падчас фестывалю ў Вільнюсе, 26–28 верасня 2025 года.
