• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларусы пачалі дасылаць свае творы з просьбай іх паставіць». Канстанцін Канаховіч — пра стварэнне РокРадіоBY

    Адказны за эфір РокРадіо UA Канстанцін Канаховіч расказаў Беларускаму Радыё Рацыя пра беларускі стрым ва Ўкраіне.

    РР: Вы запусцілі РокРадіо­BY на РокРадіо UA. Ці не было крытыкі за гэта ад украінскай аўдыторыі ў гэты няпросты час? Многія маглі гэта проста не ўспрыняць.

    – Я пачну з таго, што час няпросты. Тут самая галоўная праблема і хутчэй за ўсё шмат беларусаў зараз з гэтым сутыкнулася, што ад украінцаў часамі можна пачуць добры зарад нянавісці, неразумення, нейкіх абразлівых словаў. Усё гэта звязана з поўнамаштабнай вайной. Я хацеў бы патлумачыць гэты момант для аўдыторыі, як усё гэта выглядае знутры.

    У мяне асабіста няма прэтэнзій да беларускага народу і да беларусаў. Але не ўсе людзі гатовыя разбірацца, калі з боку Беларусі штосьці ляціць, напрыклад на Роўна, такое бывала не раз. У такі момант логіка адключаецца і само сабой уключаюцца эмоцыі. У асабіста мяне няма ніякіх эмоцый, прэтэнзій і пытанняў.

    У Кіеве ёсць такі раён Лук’янаўская, у тым раёне ёсць вуліца, якая так і называецца “Беларуская”. Я яе ведаю добра, бо там знаходзіцца мой універсітэт, дзе я вучыўся. Як раз там, задоўга да поўнамаштабнай вайны, яшчэ здаецца ў 2016 годзе адкрыўся мемарыял прысвечаны беларусам, якія ў свой час загінулі ваюючы за Украіну супраць Расеі.

    Я кожны дзень там хадзіў і бачыў яго, фотаздымкі, прозвішчы, Таму я ведаю, што беларусы аднымі з першых, хто нам пачаў дапамагаць у якасці добраахвотнікаў, калі ўсё гэта пачалося 10 гадоў таму. Як раз таму ў мяне няма ніякіх прэтэнзій.

    РР: Як паўстала ідэя стварыць беларускі стрым у межах РокРадіо UA?

    – Па-першае для таго, каб адказаць на гэтае пытанне трэба зрабіць экскурс у гісторыю РокРадіо UA. Яму ўжо 10 год. Ёсць нюанс, я з вамі размаўляю па-ўкраінску, вы гаворыце па-беларуску. Але ў нас не заўжды было так ва Украіне. Калі ў нас у эфіры гучала ўкраінская музыка, калі ў нас дубляваліся фільмы, цяпер гэта ўсё па-ўкраінску, але так было не заўжды.

    Па нас таксама вельмі моцна прайшлася русіфікацыя. Калі ў 2014 годзе РокРадіо UA было заснавана ў горадзе Херсон, тады была праблема, што музыкі, якія пішуць рок па-ўкраінску было шмат, але пляцовак, дзе б яны маглі выставіць сваю творчасць, каб іх ацаніла публіка, было вельмі мала. Цяпер ёсць квоты, радыё, перадачы, каналы, якія гэтаму прысвечаны. Тады гэтага не было.

    Рынак быў заняты расейскай поп-музыкай, рок-музыкай. Было цяжка прасоўваць украінамоўны якасны прадукт. Цяпер гэта рабіць лёгка, але калісьці ў дзевяностыя, нулявыя гэта было надзвычай цяжка. Таму пара Алег і Таццяна Удавічэнкі вырашылі стварыць такую платформу, дзе быў бы толькі рок і выключна толькі па-ўкраінску. Само сабой гэта павольна набірала хаду, з’яўлялася аўдыторыя, людзі пачыналі слухаць нас нават за мяжой.

    У нейкі момант адзін стрым перарос у два, бо ў нас назбіралася шмат цяжкай музыкі. Мы зрабілі асобны стрым з цяжкой музыкай. У нейкі момант беларусы пачалі дасылаць свае творы з просьбай іх паставіць. Таму з’явілася ідэя стварыць асобны стрым, якія вядомы, які некаторыя ведаюць, як РокРадіо­BY. І будзе напачатку складацца на 50% з беларускай і на 50% з украінскай музыкі. Але ёсць планы, каб асноўнай мовай была беларуская.

    Поўную гутарку слухайце тут

    Чытайце яшчэ:

    Размовы пра жыццё, сэкс і выпадковыя факты. Сем падкастаў на любы густ ад беларусаў

    Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці