• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы XIX-пачатку ХХ стагоддзя ў фотааб’ектыве: ВІДЭАлекцыя

    У прасторы Cre­ate­Cul­ture Group размаўлялі пра тое, хто і як фатаграфаваў беларусаў, навошта і чаму. Як фатаграфіі выкарыстоўваліся ў публічнай прасторы, на каго, што і якім чынам маглі ўплываць? Якія сэнсы і ідэі ўкладаліся ў гэтыя фатаграфіі? Ці была розніца паміж навуковай фіксацыяй і творчым працэсам?   

    Хто фатаграфаваў бларусаў у ХІХ-ХХ стагоддзі

    Дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сцяпан Захаркевіч. Скрыншот відэалекцыі

    Дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сцяпан Захаркевіч упэўнены: першыя фатографы аказалі больш значны ўплыў, чым можа падацца сёння. Іх фатаграфіі з’яўляліся ў кнігах пра гісторыю і культуру Беларусі, аб’явах, плакатах або на выставах і ў музеях, ствараючы вобраз нашага краю, які на доўгі час замацаваўся як кананічны.

    Фатаграфіі ўжо амаль два стагоддзі з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Мы ўжо настолькі абвыклі да іх, што перасталі заўважаць. Аднак так было не заўжды. Падрабязнасці глядзіце ў відэалекцыі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці