«Белгазета» праводзіць краўдфандынгавую кампанію «Уключы мазгі»
Недзяржаўнае выданне «Белгазета» праводзіць краўдфандынгавую кампанію пад назвай «Уключы мазгі».
Газета спадзяецца сабраць да пачатку наступнага года 5000 рублёў
«Падпішыся сам, уключы мозг чыноўніку і атрымай каштоўныя падарункі! У межах кампаніі мы падпішам тысячу чыноўнікаў і дзяржслужачых краіны на «БелГазету»», — тлумачыць рэдакцыя.
Цікава, што самы дарагі лот, які каштуе 10 тысяч рублёў, называецца «Дапаможам Нашай Ніве». Супрацоўнікі «Белгазеты» абяцаюць прыехаць на прысядзібны ўчастак і навесці там парадак — у тым ліку выкапаць бульбу, якую пасадзіць «Наша Ніва падчас сваёй краўдфандынгавай кампаніі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў