«Белсат и БАЖ не являются государственными средствами информации…» :)
Ідэолагі Чыгуначнага раёна Гомеля разаслалі тэлефанаграму кіраўнікам прадпрыемстваў з просьбай паведамляць пра актыўнасць незалежных журналістаў.
У дакуменце, які трапіў у рэдакцыю тэлеканала «Белсат», паведамляецца, што «Белсат» і «БАЖ» «не зʼяўляюцца акрэдытаванымі дзяржаўнымі сродкамі масавай. У выпадку звароту да Вас і да вашых працаўнікоў з просьбай даць інтэрвʼю просім неадкладна інфармаваць аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі», – гаворыцца ў паведамленні.
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паведамляе, што ГА “БАЖ” сапраўды не з’яўляецца дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі, а ёсць добраахвотным, недзяржаўным, непартыйным аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю :).