• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Сяргея Бяспалава ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС

    Пералік асобаў, «датычных да экстрэісцкай дзейнасці», быў абноўлены 16 траўня. Сярод іншых там згаданы блогер і журналіст Сяргей Бяспалаў, завочна асуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі.

    Таксама ў пераліку на сайце ведамства пералічаны  артыкулы Крымінальнага Кодэкса, поводле якіх судзілі  Бяспалава. Мінскі абласны суд прызнаў  яго  вінаватым у наступных злачынствах: 

    • Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім (ч.1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, уключаючы прымяненне санкцый да яе дзяржаўных фізічных і юрыдычных асобаў, распаўсюд матэрыялаў з такімі заклікамі, а таксама звароты з імі да замежных дзяржаў і арганізацый з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт і яго публічная абраза, спалучаныя з абвінавачаннем у цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах (ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў, узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў, ваенізаваных арганізацый, якія дыскрэдытуюць краіну, накіраваны на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
    • Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак, якія з’яўляюцца паклёпам на іншую асобу і змяшчаюць абвінавачанне ў цяжкім злачынстве (арт. 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

    Суд над Сяргеем Бяспалавым, адміністратарам Telegram-канала «Мая краіна Беларусь» распачаўся 26 лютага 2025 года ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Аляксандр Рыбакоў разбіраў справу блогера на працягу двух месяцаў. Яе расследаванне ішло ў рэжыме спецыяльнай вытворчасці  з 13 снежня 2024 года.

    Сяргей Бяспалаў з’ехаў з Беларусі пасля падзей 2020 году. «Знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку», — пазначана ў «экстрэмісцкім спісе» на сайце МУС.

    14 лістапада 2024 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Telegram-канал «BesLive», які вёў блогер і журналіст .  На той момант рэсурс меў больш за дзве з паловай тысячы падпісчыкаў. Рашэнне прызнаць канал «BesLive» «экстрэмісцкім» вынесла суддзя Святлана Сняжко. Ініцыятарам звароту ў суд стала мясцовая пракуратура, а зацікаўленым бокам на судзе выступіла Міністэрства інфармацыі Беларусі.

    У гэты самы дзень тры гады таму, 14 лістапада 2022 года, з’явіліся звесткі пра прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» асабістага YouTube-канала Сяргея Бяспалава і яго Telegram-канала «BesLive». Тады гэта адбылося з ініцыятывы пракуратуры горада Мінска.

    Яшчэ раней — у чэрвені 2022 года — Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясціла «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» Telegram-каналы «Сергей Беспалов», «Мая Краіна Беларусь» и «Усы Лукашенко», да якіх меў дачыненне блогер.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці