• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) на волі

    Заснавальнік YouTube-канала «Серый кот» Зміцер Казлоў вызвалены ў групе 52 палітвязняў пасля візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот)

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Вясна»

    Блогера затрымалі 10 чэрвеня 2020 года і больш за год утрамлівалі ў следчым ізалятары. 25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прызнаў Змітра Казлова і яшчэ шасцярых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» вінаватымі паводле часткі 1 артыкула 13 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

    28 лістапада 2024 года Зміцер павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі № 2 пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі і дадалі да адбытага ўжо тэрміну яшчэ адзін год зняволення па абвінавачанні ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Новае пакаранне Зміцер Казлоў адбываў у папраўчай калоніі строгага рэжыму № 20 у Мазырскім раёне.

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) на волі

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) да затрымання

    Падчас знаходжання блогера ў мазырскай калоніі былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» абодва YouTube-каналы, якія прынеслі яму шырокую вядомасць — «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці