• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення

    Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў блогера і заснавальніка некалькіх тэлеграм-каналаў, у тым ліку нядаўна закрытага маніторынгавага праекта «Беларускі гаюн», Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 2000 базавых велічынь (84 тысячы рублёў ці прыблізна 24 820 еўра па курсе на сёння). 

    Антон Матолька

    Антон Мотолько. Фото: из личного архива

    Блогера звінавацілі паводле 13 крымінальных артыкулаў — сярод іншага і ў спробе захопу ўлады, і ў экстрэмізме, і ў здрадзе дзяржаве.

    Інфармацыю пра вынік судовага працэсу распаўсюдзіла 3 чэрвеня 2025 года  Генеральная пракуратура Беларусі. Паведамляецца, што рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджанае і апратэставанае ў апеляцыйным парадку.

    Завочны суд па справе блогера Антона Матолькі пачаўся 14 снежня 2024 года. Весці яго быў прызначаны суддзя Гродзенскага абласнога суда Ігар Собалеў.

    У сённяшнім паведамленні Генпракуратуры Антон Матолька называецца «стваральнікам, адміністратарам і кіраўніком шэрагу Telegram-каналаў: «МотолькоПомоги», «Диаспоры Беларуси против войны: Дзечат», «Беларускі Гаюн» і іншых — яму інкрымінаваны шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

    «Падчас судовага следства выяўлена, што абвінавачаны сярод іншага напрыканцы мая 2020 года арганізаваў і ажыццяўляў кіраўніцтва змовай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. У ходзе рэалізацыі сваіх намераў ён у перыяд электаральнай кампаніі і пасля выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, арганізаваў на тэрыторыі краіны масавыя беспарадкі, а таксама групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак. Публічна заклікаў праз падкантрольныя яму Telegram-каналы да захопу ўлады. Распаўсюджваў звесткі, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь. Пагражаў ужываннем гвалту. Публічна абразіў і ўзвёў паклёп на кіраўніка дзяржавы і іншых службовых асоб. Распальваў сацыяльную варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пры гэтым здзейсніў здраду дзяржаве. У сувязі з тым, што Матолька А.Р. схаваўся ад правасуддзя, крымінальная справа ў дачыненні да яго разгледжаная ў спецыяльным парадку з захаваннем агульных правілаў судовай вытворчасці», — паведамляе Генпракуратура.

    Антону Матольку інкрымінавалі 13 артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

    • часткі 1 артыкула 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
    • часткі 1 артыкула 293 — арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады;
    • часткі 1 артыкула 342 — арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
    • часткі 3 артыкула 130 — распальванне расавай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
    • часткі 3 артыкула 361 — заклікі да  захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
    • часткі 2 артыкула 366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да пасадовай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак (у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
    • часткі 2 артыкула 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
    • частак 1 і 2 артыкула 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
    • артыкула 369–1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
    • частак 1 і 2 артыкула 361–1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
    • часткі 2 артыкула 361–2 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
    • артыкула 361–2 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад  20.04.2016 №358‑З);
    • часткі 2 артыкула 361–4 — садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
    • часткі 1 артыкула 356 — здрада дзяржаве.

    «30 тысяч человек сообщили о перемещении войск». Интервью с создателем «Беларускага Гаюна» Антоном Мотолько

    Справа Антона Матолькі

    Справа была распачатая Следчым камітэтам Беларусі ў ліпені 2024 года ў парадку так званай спецыяльнай вытворчасці, то бок у адсуднасць абвінавачанага. На сёння блогер знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу, ён быў вымушаны з’ехаць з радзімы яшчэ ў 2020 годзе.

    У сакавіку 2021 года Следчы камітэт паведаміў, што блогера абвяшчаюць у міждзяржаўны вышук. На гэта Матолька заявіў, што «гатовы адказаць за ўсе свае дзеянні перад судом. У новай Беларусі».

    У красавіку 2021 года КДБ Беларусі ўключыў Антона Матольку ў пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

    16 сакавіка 2022 года МУС Беларусі ўключыў у пералік экстрэмісцкіх фармаванняў «групу грамадзян, аб’яднаных вакол Telegram-канала «Беларускі Гаюн» і Telegram-чата «Беларускі Гаюн Chat».

    17 сакавіка 2022 года ў пералік экстрэмісцкіх фарміраванняў унеслі «групу грамадзян, аб’яднаную вакол Telegram-канала «МотолькоПомоги».

    У чат з ботам маніторынгавай групы «Беларускага Гаюна» несанкцыянавана ўвайшлі праз «чалавечую памылку»

    У 2016 годзе за аператыўнае асвятленне працы няўрадавага сектара Антон Матолька атрымаў прыз у намінацыі «Медыя/журналіст года» на конкурсе «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», які праводзіла Асамблея недзяржаўных арганізацый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці