• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маладога блогера і захавальніка архіва Клічаўскага краязнаўчага музея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

    Яўген Старавойтаў — краязнаўца і стваральнік блога «Магілёўскія хронікі», у якім ён расказвае пра цікавосткі роднай Магілёўшчыны. Але нядаўна ён правёў больш за тры месяцы ў СІЗА — падобна, па справе Гаюна.

    Блогера Яўгена Старавойтава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

    Яўген Старавойтаў. Фота: kino.fotobel.by

    Яўгену Старавойтаву 26 гадоў. Ён родам з Клічава. Пасля школы паступіў у Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова, дзе вучыўся на археолага. Скончыў магістратуру там жа. Ягоная спецыялізацыя — вывучэнне культур жалезнага века на тэрыторыі Беларусі.

    Яўген — патрыёт сваёй малой радзімы. Ён доўгі час працуе ў Клічаўскім краязнаўчым музеі, захоўвае хронікі музея і арганізоўвае там мерапрыемствы.

    А тры гады таму Старавойтаў стварыў праект «Магілёўскія хронікі». Гэта відэаблог пра цікавосткі і займальныя факты з гісторыі Магілёўскага края. Ён мае больш за 4000 падпісчыкаў у ютубе і больш за 7000 — у інстаграме. Праект намініраваўся на конкурс «Падарожнічаем па сінявокай».

    Хлопец знік з сацсетак у канцы мая 2025 года — яго змясцілі ў СІЗА. Выйшаў ён на пачатку верасня, ужо пасля прысуду па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Падобна, Яўген трапіў пад пераслед па справе Гаюна.

    Яўгену Старавойтаву прысудзілі хатнюю хімію. Ён працягвае распавядаць пра свой родны край.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці