• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерам Эдуарду Пальчысу і MozgOn далі 15 сутак

    У Мінску асудзілі на 15 сутак блогераў Эдуарда Пальчыса і MozgOn, паведамляе Spring96.org.

    У судзе Савецкага раёна разглядалася справа youtube-блогера — Уладзіміра Цыгановіча (Moz­gON).

    Так як у дадзены момант ён адбывае арышт, суд праходзіў праз Skype. Блогер абвінавачваўся ў тым, што ўдзельнічаў у акцыі каля Камароўкі 31 мая. Па словах сведкі, Цыгановіч нібыта «выкрыкваў лозунгі, праяўляў непавагу да ўладаў», а таксама крычаў «Жыве Беларусь!» і «Свабоду Ціханоўскаму!».

    У выніку суддзя прыняла рашэнне пакараць блогера новымі 15 суткамі арышту.

    У судзе Кастрычніцкага раёна была разгледжаная справа ў дачыненні да блогера Эдуарда Пальчыса. Ён таксама асуджаны на 15 сутак за парушэнне артыкула 23.34 КаАП.

    Эдуард Пальчыс сказаў, што ў гэтую пятніцу (19 чэрвеня) яго чакае яшчэ адзін суд за складзены пракол.

    Эдуард падкрэслівае, што не збіраў подпісы і не быў удзельнікам масавых мерапрыемстваў. Ён рабіў фота- і відэаздымкі з пікету Святланы Ціханоўскай побач з Камароўкай у Мінску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці