• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерка Вольга Такарчук абвясьціла галадоўку ў карцары

    Пра гэта паведаміў яе бацька Андрэй Такарчук.

    «Яна абвясьціла галадоўку праз надуманую падставу для зьмяшчэньня яе ў карцар. Тэрмін 7 сутак, з 7 па 14 чэрвеня. Оля ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, але карцар ёсьць карцар. Зь ёй працуе псыхоляг», — сказаў ён.

    Пра тое, што блогерку зьмясьцілі ў карцар, бацькі даведаліся ўчора, калі ў турме ў Жодзіне ў іх не прынялі перадачу для дачкі.

    Сёньня з Вольгай сустрэўся адвакат.

    «Вольгу зьмясьцілі ў карцар нібыта за дрэнную прыборку камэры, — кажа бацька. — Дачка тлумачыць, што дрэнна сябе адчувала. Яе зьвінавацілі, што нібыта дрэнна выцерты пыл. Яна кажа, што выцірала. Таксама ёй сказалі, што яна нібыта не прыйшла па відэльцы, была дзяжурнай па камэры. Оля сказала, што ў яе было расстройства страўніка і яна папярэджвала, яна пайшла ў прыбіральню, а ў гэты час яе прымусілі ісьці па відэльцы. Потым у яе скочыў ціск, яна гіпатонік. У яе нармальны ціск 90 на 60, а было 150 на 100. Яна прысела на ложак, і ў гэты час зайшлі ахоўнікі і сказалі, што яна гэтым парушае рэжым. Гэта яўна надуманыя падставы. Оля абсалютна неканфліктны чалавек, які разумее, хто ў доме гаспадар».

    Паводле бацькі, Вольга Такарчук ужо трэція суткі галадае, не прымае ежу, толькі п’е ваду. У сувязі з гэтым зь ёй працуе псыхоляг, да якога Вольга прэтэнзій ня мае.

    «Яна абвясьціла галадоўку, бо нязгодная з тым, што яе паводзіны ў камэры заслугоўваюць карцарнага ўтрыманьня. Гэта надуманыя падставы», — кажа бацька, былы супрацоўнік міліцыі.

    Андрэй Такарчук спадзяецца, што з прычыны праблем зь ціскам дачку зьмесьцяць у лячэбны стацыянар. Са слоў адваката, яна напісала пра гэта ў сваім звароце на імя кіраўніцтва турмы.

    • На маці двух непаўналетніх дзяцей, блогерку Вольгу Такарчук завялі справу па трох крымінальных артыкулах: 391‑м (абраза судзьдзі або народнага засядацеля), 188‑м (паклёп) і 342‑м (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

    • Блогерку чарговым разам затрымалі 19 траўня і адвезьлі ў Першамайскі РУУС, а 23 траўня яе арыштаваў пракурор Першамайскага раёну Менску. З ізалятара на Акрэсьціна яе перавялі ў турму № 8 у Жодзіне.

    • У блогеркі Вольгі Такарчук двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў.

    • Вольга Такарчук вядзе палітычны блог які мае каля 37 тысяч падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці