• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерку Вольгу Такарчук вінавацяць па трох крымінальных артыкулах

    Вользе выстаўленыя абвінавачванні паводле артыкулаў:

    - 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») — да чатырох гадоў пазбаўлення волі;
    — 188 («Паклёп») — да трох гадоў пазбаўлення волі;
    — 391 («Абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ёю правасуддзя») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — да трох гадоў абмежавання волі.

    Паводле следства, днём 30 жніўня 2020 года абвінавачаная брала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, «доўга і ўпарта парушала грамадскі спакой, а пры знаходжанні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства прыняла ўдзел у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасня і 1 лістапада 2020 года.

    Паводле СК, Вольга Такарчук размясціла ў Youtube ролік, «які змяшчае ілжывыя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, у дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці, абразы ў адрас суддзі суда Першамайскага раёна сталіцы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці