Больш за 200 сайтаў з расійскім кантэнтам выдаленыя з пошукавай сістэмы Google
Георгій Леўкавец, БАЖ
З пошукавай сістэмы Google выдалены 201 сайт, на якіх размяшчаліся расійскія тэлепраграмы, што патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза. Пра гэта 7 студзеня паведаміла Камісія Літоўскага радыё і тэлебачання (КЛРТ), піша DELFI.

Выява: pixabay.com
«Гэта азначае, што карыстальнікі, нават калі і ўвядуць у пошукавы радок адрас заблакаванага сайта, не ўбачаць яго сярод парпанаваных вынікаў», — адзначае Камісія.
КЛРТ вырашыла блакаваць сайты, на якіх знаходзяцца падсанкцыйныя расійскія тэлеканалы, 18 снежня 2024 года.
Google не першы раз па просьбе Камісіі Літоўскага радыё і тэлебачання прымае падобныя рашэнні. Раней Google адгукаўся на просьбы КЛРТ з‑за парушэнняў аўтарскіх правоў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў