• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Борисовские новости” звярнуліся да Ананіч з просьбай вярнуць выданне ў дзяржаўны распаўсюд

    Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас накіраваў ліст міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч. У сувязі з тым, што Аляксандр Лукашэнкам нядаўна паабяцаў вярнуць недзяржаўныя газеты ў дзяржаўную сетку распаўсюду, Букас просіць Ананіч садзейнічаць у заключэнні дамоваў з РУП “Белсаюздрук” і РУП “Белпошта”.

    Нагадаем, што 13 лютага рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч падчас асабістай сустрэчы з Лукашэнкам перадаў спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак».

    Анатоль Букас таксама паведаміў міністру інфармацыі, што на мясцовым узроўні існуюць перашкоды на шляху распаўсюду “Борисовских новостей” праз буйныя гандлёвыя аб’екты — раённыя ўлады забараняюць іх уладальнікам заключаць адпаведныя дамовы з газетай.

    Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” выказвае спадзеў, што ў сувязі з заявамі Лукашэнкі, магчыма, Ананіч дапаможа аднавіць свабоду слова ў рэгіёне.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці