• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі расcледавальніцкі цэнтр стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards

    Разам з беларусамі ўзнагароду ад Фондаў Fritt Ord і ZEIT Stiftung Bucerius атрымаюць СМІ і журналісты з Азербайджана, Украіны, Грузіі, Венгрыі і Расіі.

    Каманда Беларускага расследавальніцкага цэнтра

    Прэмія ўручаецца 6 незалежным медыям і журналістам з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы як прызнанне іх расследавальніцкай працы ў надзвычайных умовах.

    Аўтарытарныя рэжымы ў рэгіёне пашыраюць свой уплыў, пра што сведчыць хоць бы той факт, што двое сёлетніх лаўрэатаў прэміі асуджаныя да турэмнага зняволення за журналісцкую працу.

    Сёлета лаўрэатамі прэміі аб’яўлены: Беларускі расследавальніцкі цэнтр, медыяплатформа Gwara Media з Украіны, журналістка Мзія Амаглабелі з Грузіі, расследвальніцкае анлайн-выданне Direkt36 з Венгрыі, фатографка і журналістка Аляксандра Астахава з Расіі і журналістка Наргіз Абсаламава з Азербайджана.  

    Беларускі расследавальніцкі цэнтр створаны ў 2018 годзе. У 2021 годзе праз палітычныя рэпрэсіі БРЦ эміграваў у Польшчу. БРЦ даследуе карупцыю ва ўладзе, займаецца расследаваннямі, як беларускі рэжым абыходзіць міжнародныя санкцыі, накладзеныя на Беларусь з‑за яе саўдзелу ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, выкрывае фэйкавыя навіны.

    БРЦ робіць уласны сайт на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

    БРЦ выкрыў карупцыйныя схемы абыходу санкцый на суму больш за 1 мільярд долараў у год. Арганізатары прэміі адзначаюць таксама заслугі Цэнтра ў выкрыцці ваенных злачынстваў, арганізаванай злачыннасці і тайнага ўплыву рэжымаў Беларусі і Расіі ў Еўрапейскім Звязе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці