• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкія ўлады заклікаюць СМІ пісаць пра жыццё горада на падставе афіцыйных каментароў

    На інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама з’явілася паведамленне “Аб афіціыйнай пазіцыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта на размяшчэнне інфармацыі ў СМІ”.

    Нагодай для такога звароту была публікацыя на адным з рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў пра будоўлю ў гістарычным цэнтры Брэста на вуліцы Савецкай. Хаця ў паведамленні гарвыканкама не пазначана, пра якую менавіта публікацыю ідзе гаворка, можна меркаваць, што гэта тычыцца невялікай нататкі на сайце “Виртуальный Брест” пад назвай “Гостиница медленно превращается, медленно превращается… в апартаменты?”.

    У публікацыі выказваецца меркаванне, што падчас рэканструкцыі будынкаў было зменена мэтавае прызначэння аб’екта і зараз — замест адміністратыўна-гасцінічнага комплекса — інвестар прапануе на продаж апартаменты (кватэры ў жылым комплексе). Аўтар нататкі падкрэслівае, што звычайным чынам змяніць прызначэнне аб’екта нельга: гэта мусіць быць узгоднена ў гарвыканкаме.  

    “Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, а за каментаром у Брэсцкі гарвыканкам ніхто з прадстаўнікоў гэтага СМІ не звяртаўся”, — так адрэагавалі гарадскія ўлады. Чыноўнікі заяўляюць, што стасус будоўлі не быў зменены, а пасля прыняцця гарвыканкамам рашэння пра мэтавае прызначэнне аб’екта забудоўшчык абавязаны зарэгістраваць яго ў Брэсцкім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры ў адпаведнасці менавіта з мэтавым прызначэннем.

    Звяртае на сябе ўвагу апошні сказ у паведамленні ад імя гарадскіх уладаў, які тычыцца не толькі згаданай публікацыі. “Каб пазбегнуць апублікавання недакладнай інфармацыі, Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт рэкамендуе прадстаўнікам СМІ ў пытаннях, якія тычацца жыццядзейнасці горада, звяртацца за каментарамі да службовых асоб Брэсцкага гарвыканкама і Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці