«Брэстаблсаюздрук» ізноў адмовіў баранавіцкай газеце ў распаўсюдзе
ТАА «Выдавецкая дом «Інтэкс-прэс» у чарговы раз звярнулася ва УП «Брэстаблсаюздрук» з просьбай пра распаўсюд праз дзяржаўную сістэму продажу папулярнай баранавіцкай газеты «Intex-press».
У лісце ад 18 чэрвеня за подпісам намесніка дырэктара прадпрыемства Мікалая Марэйкі рэдакцыі паведамілі, што нібыта не маюць магчымасці скласці дамову на распаўсюд.
Нагадаем, што рэдакцыя газеты рэгулярна звяртаецца ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду з просьбай прадаваць выданне праз шапікі.
Недзяржаўная грамадска-палітычная газета “Intex-press” выходзіць у Баранавічах з 1994 года. У 2006‑м годзе выданне было выключана з дзяржаўных сістэм распаўсюду, але насуперак захадам уладаў захавала ўласны поспех.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў