• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Брестскую газету» назвалі лепшым рэгіянальным выданнем года ФОТА

    Да такой высновы прыйшло журы традыцыйнага конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Конкурс праводзіцца сярод выданняў-сябраў асацыяцыі. Пераможцаў конкурсу ў 11 намінацыях узнагародзілі ў Мінску.

    — Удзел у конкурсе бралі 82 журналісты з 12 выданняў. З кожным годам мы назіраем рост якасці, мультымедыйнасці, дасканаласці публікацый, ну, і канкурэнцыя, зразумела, павялічваецца на рынку медыя, — гаворыць кіраўнік Асацыяцыі Сяргей Станкевіч. — Рэгіянальныя медыя ўмацоўваюцца, але і журналістаў добрых знайсці ўсё больш складана — многія сёння імкнуцца пераехаць працаваць у Мінск.

    — У беларускай прэсе мне вельмі падабаецца блізкасць тэмаў да рэальных праблем людзей. У Польшчы рэгіянальныя выданні, напрыклад, шмат пішуць пра палітыку, выбары, змаганне. Хоць, можа быць, гэта і таму, што ў Беларусі менш палітыкі наогул, — усміхаецца сябра журы конкурсу, прадстаўнік Асацыяцыі лакальных газет Польшчы Мацей Кавальскі. — Чаго не хапае беларускім выданням, дык доўгатэрміновага плана — на 3, 5 ці 10 гадоў. Плана, які б паказваў рэдакцыям, куды рухацца ў перспектыве.

    Зачем отдавать клики и просмотры другим редакциям? Ведущие медиа — о хайпе в журналистике ФОТО, ВИДЕО

    Спіс пераможцаў па намінацыях:

    Найлепшы матэрыял на беларускай мове:

    «Беларус — мая вайсковая мянушка». Сяргей Блінкоўскі, «Ганцавіцкі час».

    Адукацыя і культура:

    “Культура — гэта апошняе, пра што тут думаюць”. Зоя Хруцкая, «Рэгіянальная газета», Маладзечна.

    Найлепшае відэа ў медыя:

    Анатоль Ціхан, «Ганцавіцкі час».

    Найлепшае фота ў медыя:

    Алег Рубчэня, «Інфа-кур’ер», Слуцк.

    Найлепшы гістарычны матэрыял:

    Сяргей Багдашыч, «Інфа-кур’ер», Слуцк.

    Найлепшы аналітычны і эканамічны матэрыял:

    Ірына Хамрэнка-Ушакова, «Вячэрні Бабруйск».

    Найлепшы сайт рэгіянальнага медыя:

    Газета «Узгорак», Горкі.

    Найлепшае журналісцкае расследаванне:

    Людміла Селех і Ала Вёрстава, «Брестская газета»;

    Найлепшая сацыяльная акцыя года:

    «Брестская газета»;

    Найлепшая рэгіянальная газета года:

    «Брестская газета».

     

    Віншуем пераможцаў!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці