Брэсцкага журналіста будуць судзіць за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем»
Пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла, што накіравала ў суд крымінальную справу, распачатую супраць жыхара Брэста паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль
Паводле службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, абвінавачаны не пазней кастрычніка 2023 года ўвайшоў у склад «Беларускай асацыяцыі журналістаў», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем» рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года.
Ведамства не называе імя і прозвішча абвінавачанага, але сцвярджае, што ў якасці ўдзельніка «экстрэмісцкага фармавання» ён напісаў не менш за 43 артыкулы, апублікаваныя ў Інтэрнэце. У афіцыйным паведамленні падкрэслена, што журналіста трымаюць пад вартай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў