БТ запусціла новы інфармацыйны партал News.by
Навінавы партал з павесткай ад БТ пачаў працаваць на другі дзень пасля запуску дзяржаўнага тэлеканала «Першы інфармацыйны», заўважыў Blizko.by.

Скрыншот з сайта news.by
Новы сайт News.by з навінамі прапаганды працуе ад 18 верасня. На ім публікуецца афіцыйная інфармацыя пра Беларусь і іншыя краіны ад Белтэлерадыёкампаніі. Таксама можна паглядзець відэасюжэты.
«Сам Бог велел». Глава БТРК рассказал, зачем в Беларуси нужен новый гостелеканал
Партал мае асноўную рускамоўную версію, а таксама старонкі на беларускай і англійскай мовах. Матэрыялы падзеленыя па тэматычных раздзелах, асобны прысвечаны навінам пра Лукашэнка.

Скрыншот з сайта news.by
У ніжняй частцы старонкі стаіць паметка «2000–2024 © Усе правы абаронены». Аднак гэта не азначае, што сайт працуе з 2000 года, піша Blizko.by. Насамрэч, першапачаткова дамен News.by належаў кампаніі «Открытый контакт», якая ў нулявых і пачатку дзесятых гадоў была адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны .BY, а таксама кіравала парталам навін Open.by і электроннай паштовай службай Open.by , а таксама сэрвісамі Rabota.by, Domain.by, Shop.by, All.by, Fotki.by і Chat.by. Партал Open.by закрыўся з 1 студзеня 2015 года, пазней закрыліся і некаторыя іншыя сервісы.
Стары сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by зараз перанакіроўваецца на news.by.

Скрыншот з сайта news.by
Нагадаем, цягам тыдня ў Беларусі запусцілі яшчэ два маштабных медыйных праекта — прапагандысцкі тэлеканал «Першы інфармацыйны» і дзяржаўны хостынг Videobel.by, які павінен замяніць YouTube.
Колькі грошай у Беларусі трацяць на дзяржаўныя тэлеканалы
