• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інтэрнэт-рэсурсы «Будзьма беларусамі!» прызналі «экстрэмісцкімі»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 кастрычніка абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Паводле рашэння суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад  29 кастрычніка 2025 года ў гэты пералік дадалі:

    • канал «Budzma_razam» у Tik­Tok (ідэнтыфіктар tiktok.com/@budzma_razam);
    • суполку «Будзьма Беларусамі! Budz­ma Belarusa­mi!» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/group/50897479139407);
    • YouTube-канал «Будзьма дзецям» (ідэнтыфікатар youtube.com@BudzmaDzieciam).Экстрэмісцкай была прызнаная і старонка «Budz­ma» на анлайн-платформе для збору ахвяраванняў Ko-fi (ідэнтыфікатар https://ko-fi/com/budzma).

    Інтэрнэт-рэсурсы медыяпраекта, які займаецца культурна-асветніцкай і інфармацыйнай дзейнасцю, прызнавалі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і раней. Так, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў цягам 2023- 2024 гг. уключылі сайт «Будзьма беларусамi», Telegram-канал «budzma.оrg», канал «Будзьма Беларусамi» на YouTube, старонку «Будзьма беларусамі!» у Insta­gram, акаўнт «Будзьма беларусамi!» у сацыяльнай сетцы Х.

    «Будзьма беларусамі!» паўстала ўвосень 2008 года як грамадска-культурніцкая кампанія, скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры з мэтай «аб’яднаць беларусаў праз станаўленне павагі да сябе, сваёй культуры, мовы, гісторыі і ўсведамлення сваёй адметнасці». Яе заснавала Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці