• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Будзьма» просіць падтрымкі. Сітуацыя крытычная

    Для таго, каб рэдакцыя магла працягваць працаваць, даносячы важную і цікавую інфармацыю праз партал і сацыяльныя сеткі, каб рэгулярна ствараліся новыя відэа, камендзе неабходна 16000 еўра ў месяц. «Будзьма» шукае шляхі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, аднак сёння сітуацыя крытычная. Журналісты не здолеюць працягнуць працу без дапамогі. 

    «Будзьма» просіць падтрымкі

    Праект «Будзьма беларусамі!» з’явіўся ў 2008 годзе.  Увесь гэты час яна займалася пашырэннем беларушчыны, папулярызацыяй беларускай гісторыі, мовы і культуры. Сёння рэдакцыя вымушана працуе з замежжа, але працягвае пісаць пра Беларусь і беларусаў. 

    На ютуб-канале «Будзьмы»выходзяць відэапраекты, дзе распавядаюць праўду пра невядомыя старонкі гісторыі ў праекце «Трызуб і Пагоня», знаёмяць са шляхецкай культурай у праекце «Сармат», разбураюць стэрэатыпы пра Беларусь і беларусаў у перадачы «Хрусь і папалам!» ды шмат чаго яшчэ.

    А на дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» — кантэнт для маленькіх беларусікаў і беларусачак — казкі, спектаклі, адукацыйныя перадачы. 

    Тасама дзейнічае тэлеграм-бот афіша «Будзьма разам!», каб было прасцей сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў пэўных горадах і па ўсім свеце.

    — І сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з «Будзьмай», пачынаў знаёміцца з беларушчынай праз нашу кампанію, глядзеў і чытаў нас, наведваў нашыя мерапрыемствы. Мы шчыра за гэта ўдзячныя, а зараз просім вашай падтрымкі, — піша рэдакцыя. 

    «Будзьма!»: Як зрабіць беларускае цікавым і бачным

    Калі вы НЕ ў Беларусі, падтрымаць праект можна: 

    1. Набыць кубачак кавы на платформе ko-fi.com. Вы можаце набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку.

     

    2. Пералічыць ахвяраванне наўпрост на банкаўскі рахунак у Літве:

    Нумар рахунка: LT874010051003596075
    Банк: Lumi­nor Bank AS Lithuan­ian branch, SWIFT AGBLLT2X
    Адрас банка: Kon­sti­tu­ci­jos pr. 21A, 03601 Vil­nius, Lietu­va

    Атрымальнік плацяжа: VšĮ «Būkim kar­tu» («Будзьма разам»)
    Код арганізацыі: 304102906 (аналаг нашага УНП)

    Прызначэнне плацяжу: Dona­tion

     

    3. Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:
    4220 7301 7151 8283
    дзейсная да 11/28
    VŠĮ «Būkim kar­tu»

    Прызначэнне плацяжа: Dona­tion

     

    4. Зрабіць данат праз Pay­Pal: PayPal.Me/budzma

     

    5. Калі вы плаціце падаткі ў Літве, вы можаце ахвяраваць «Будзьме» 1,2% сваіх падаткаў за 2024 год. Перыяд падачы дэкларацый ужо пачаўся і завершыцца 1 траўня 2025 года.

    Падрабязная інструкцыя, як ахвяраваць 1,2 % сваіх падаткаў у Літве — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці