• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога рэдактара «Бобруйского курьера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак

    Былога галоўнага рэдактара рэгіянальнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоля Санаценку затрымалі 28 сакавіка ў Бабруйску. У яго жыллі сілавікі правялі ператрус.

    Былога рэдактара «Бобруйского курьера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак

    Анатоль Санаценка

    31 сакавіка ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ў дачыненні Анатоля Санаценкі адбыўся адміністрацыйны працэс. Вінавацілі імаверна паводле арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).

    Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

    У той жа дзень адбыўся ператрус у пляменніка Анатоля — Віталя Санаценкі, якому пэўны час належала выданне як індывідуальнаму прадпрымальніку.

    Раней Анатоля Санаценку затрымлівалі ў верасні 2022 года. Яго двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Журналіст правёў за кратамі ізалятара часовага ўтрымання 30 сутак.

    Тады ж Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта «Бобруйского курьера» — babruysk.by. А 26 верасня 2022 года суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска сваім рашэннем прызнаў матэрыялы сайта экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. З таго часу «Бобруйский курьер» перастаў існаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці