• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў збор для «Витебский Курьер news»

    Фонд BYSOL распачаў збор для незалежнага выдання «Витебский Курьер news». Каб рэдакцыя магла працягнуць працу, трэба знайсці 3500 еўра.

    BYSOL адкрыў збор для «Витебский Курьер news»

    «Витебский Курьер news» – незалежнае медыя, якое з 2020 года распавядае пра жыццё Віцебска і вобласці сумленна і без цэнзуры. Праз гэта матэрыялы выдання прызналі «экстрэмісцкімі», сайт заблакавалі, а частка каманды была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Нягледзячы на гэта, рэдакцыя працягвае працаваць.

    «Перазапусцілі сайт, плануем пашыраць аўдыторыю і развіваць новыя фарматы – напрыклад, відэа для Tik­Tok і іншых платформаў. Мы верым, што Віцебск заслугоўвае мець праўдзівыя навіны, – піша рэдактар «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў У бліжэйшыя тры месяцы мы плануем стварыць юрыдычную асобу, знайсці пастаянную падтрымку, каб ствараць новы, цікавы кантэнт, каб працягваць нашу місію. Таксама мы хочам выйсці на новыя платформы і ствараць кароткія відэа пра жыццё Віцебска, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, уключаючы штучны інтэлект, каб зрабіць кантэнт яшчэ больш жывым і даступным.

    Але зараз праект на мяжы выжывання. Фінансаў амаль не засталося, працаваць далей без падтрымкі немагчыма».

    Сума збору для рэдакцыі «Витебский Курьер news» – 3500 еўра.

    • 3000 еўра – зарплата супрацоўнікам на працягу 3 месяцаў
    • 84 еўра – хостынг для сайта і тэхнічныя выдаткі
    • 416 еўра – вытворчасць відэакантэнту з выкарыстаннем ШІ

    Для рэдакцыі будзе важны нават невялікі ўнёсак. Гэта дапаможа прадоўжыць працу і расказваць праўду пра Віцебск.

    Дапамагчы калегам можна ТУТ

    Аляксандр Корнышаў: «Віцебскі кур’ер NEWS» быў маім пропускам на блокпастах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці