• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL запусціў калядны збор для дзяцей палітвязняў: плануецца сабраць 20 тысяч еўра

    Заяўкі прымаюцца анлайн да 21 снежня 2025 года, выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў.

    Фота: з сайта BYSOL

    Фонд BYSOL плануе сёлета сабраць 20 000 еўра – па 100 еўра на кожнае дзіця. У фондзе плануюць разгледзець больш за 200 заявак.

    Хто можа падаваць заяўку

    BYSOL прымае заяўкі ад сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто цяпер даглядае дзяцей палітзняволеных. На кожнае дзіця да 16 гадоў прадугледжана выплата 100 еўра.

    Заяўкі прымаюцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Падаць заяўку могуць:

    • сем’і палітзняволеных з дзецьмі, дзе адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы, уключаючы «хімію»;
    • былыя палітзняволеныя з дзецьмі;
    • бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію», калі яны маюць інваліднасць, з’яўляюцца пенсіянерамі або выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

    Выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў і ў парадку чарговасці да поўнага вычарпання бюджэту кампаніі.

    Як дапамагчы дзецям палітвязняў?

    Фонд прымае ахвяраванні на платформе BYSOL у любой валюце, аплата магчыма карткай і праз Pay­Pal.

    У канцы мінулага тыдня прадстаўнікі Фонда BYSOL падзяліліся падрабязнымі планамі на бліжэйшую будучыню.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці