Цела Ахроменкі не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце
12 лістапада 2018
Развітанне з памерлым Уладзіславам Ахроменкам адбудзецца ў Мінску не раней за пятніцу, 16 лістапада.
Цела пісьменніка не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала дачка пісьменніка Лізавета Ахроменка.
«З‑за таго, што ў пашпарце таты і мамы не супадае апошняя літара, у нас вялікія праблемы. Для польскага боку яны — абсалютна чужыя людзі».
Зараз сям’я пісьменніка вырашае гэтую праблему, таму пакуль невядома, калі канкрэтна адбудзецца развітанне з Уладзіславам Ахроменкам.
«Развітанне будзе ў Мінску, але не раней за пятніцу ці суботу. Пахаваюць тату на Заходніх могілках», — кажа Лізавета Ахроменка.
Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналістаў-расследавальнікаў з «Бюро Медыя» абвясцілі ў міждзяржаўны вышук
26.07.2024
Выйшла на волю галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына
09.12.2024
Экс-міністра інфармацыі Беларусі хочуць прызначыць «сенатарам»
20.03.2024
Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
17.09.2024