• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнзура не прапускае малюнкі Грузьдзіловіча, Кузьнечык выхоўвае дзетак празь вершы. Што новага ў палітвязьняў

    Сьледчы ізалятар №1 ГУУС МенскаАлег Грузьдзіловіч па-ранейшаму на «Валадарцы», чакае разгляду апэляцыйнай скаргі на вырак у Менскім гарадзкім судзе. Частку малюнкаў Алега не прапускае цэнзура.

    Сьледзтва па справе Андрэя Кузьнечыка блізіцца да завяршэньня. Ён працягвае пісаць шчымлівыя дзіцячыя вершыкі. Свабода даведалася, што новага ў палітвязьняў.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

     

    Чакае разгляду апэляцыі на прысуд на «Валадарцы»

    Жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна расказала, што на мінулым тыдні ў Савецкі суд было пададзена дзьве скаргі на вырак: адну падала адвакатка, другую — сам Алег.

    «Справа даволі аб’ёмная: два тамы па 300 старонак. Пакуль перададуць яе з Савецкага ў гарадзкі суд, пакуль новы судзьдзя вывучыць, пройдзе нямала часу, казала мне адвакатка.

    Лісты прыходзяць нерэгулярна: то больш за тыдзень наогул нічога няма, потым яны прыходзяць пачкамі, па тры-пяць у дзень. Апошні пачак прыйшоў у мінулую пятніцу, цяпер амаль тыдзень нічога няма», — кажа Мар’яна.

    А вось малюнкі, якія раней былі ў кожным лісьце для жонкі і ўнукаў, сталі даходзіць значна радзей. Даходзяць толькі нэўтральныя, працягвае Мар’яна Грузьдзіловіч.

    «Раней Алег маляваў камэру, дворык, дзе гуляюць зьняволеныя. Некалькі лістоў, што ён напісаў родным, яму вярнулі — не прайшлі цэнзуру, казала мне адвакатка. І малюнкі таксама не прайшлі цэнзуру».

    «Алег вельмі пакутуе празь недахоп інфармацыі»

    За 40 гадоў у прафэсіі журналіста Алег Грузьдзіловіч прызвычаіўся амаль круглыя суткі маніторыць навіны. У камэры, дзе ён сядзіць, няма тэлевізара. Пра пачатак вайны ва Ўкраіне ён даведаўся ад адвакаткі.

    Алег вельмі пакутуе празь недахоп інфармацыі. Ён заўсёды вельмі цікавіўся падзеямі ва Ўкраіне. Пра вайну даведаўся толькі напярэдадні суду ад адвакаткі, на чацьвёрты дзень. Быў у шоку. Потым у камэру прыйшоў новы хлопец і штосьці яшчэ расказаў.

    Алег вельмі цікавіцца курсам валют і цаной на бэнзін — піша, што па гэтых паказьніках можна меркаваць пра стан эканомікі. Заўсёды яму пра гэта пішу.

    За дзядулю вельмі перажываюць і ўнукі. Сярэдняя ўнучка Сафія, якой няма яшчэ 9 гадоў, трое сутак плакала: «Бабуля, гэта дзядулі ня будзе яшчэ больш за год!» — ня можа стрымаць сьлёз жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна.

    Яна ўзгадвае, што асноўнымі доказамі «злачыннай» дзейнасьці яе мужа-журналіста сталі тры здымкі, знойдзеныя на флэшцы.

    «Адзін — сэлфі, зробленае 16 жніўня падчас акцыі, дзе Алег у сіняй камізэльцы з надпісам „Прэса“, калі ён меў акрэдытацыю Радыё Свабода і працаваў на законных падставах. Два здымкі — з акцый 11 кастрычніка (на Кальварыйскай) і 18 кастрычніка (на Партызанскім праспэкце), калі Алег меў пасьведчаньне пазаштатнага карэспандэнта „Народнай Волі“. Саміх здымкаў я асабіста ня бачыла, Алег іх нідзе не выстаўляў, яны былі знойдзеныя толькі на флэшцы. І за гэта паўтара года турмы», — абураецца жанчына.

    «За 4 месяцы за кратамі стаптаў ужо тапкі»

    Фрылансэр Свабоды Андрэй Кузьнечык за кратамі ўжо 4 месяцы. Старэйшая дачка Яня за гэты час ужо адвыкла ад таты, з сумам кажа Алеся Рак, жонка палітвязьня. Яна кажа, што за час адседкі Андрэй стаптаў ужо тапкі.

    «Сёньня аднесла новыя, шукала абутак без шнуркоў, але яго не ўзялі, там нібыта супінатары мэталічныя. Трэба шукаць штосьці іншае», — дзеліцца побытавымі праблемамі Алеся.

    Адвакат паведаміў, што, падобна, сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да Андрэя ўжо завяршаюцца, працягвае Андрэева жонка.

    «Трымаецца ён бадзёра, мяркуючы па лістах і словах адваката. На ўмовы ня скардзіцца. У камэры 6 чалавек, людзі часта мяняюцца. Курцы ходзяць курыць да выцяжкі. Народ дружны, дзеліцца ўсім. Піша, што жыць можна.

    Крыху раздражняе Андрэя тэлевізар, які ў камэры бубніць цэлы дзень. Раней тэлевізара не было, нядаўна некаму перадалі.

    Лісты з «Валадаркі» да сям’і даходзяць, а вось сябры скардзяцца, што паштовай сувязі з Андрэем няма.

    Выхоўвае сваіх дзетак праз жартаўлівыя вершы

    Алеся ў кожным лісьце дасылае мужу паштоўкі з прыгожымі малюнкамі, а на іх тэму Андрэй піша сваім дзецям вершыкі. Яна кажа, што вершы Андрэй зрэдку пісаў, але не дзіцячыя. А цяпер працягвае выхоўваць сваіх дзетак такім незвычайным чынам.

    Вершыкі Андрэй складае жартаўлівыя, але з сур’ёзнымі высновамі, зразумелымі малым. Апошні верш — пра мышанятаў, якія захацелі пакухарыць, пакуль маці была ў інтэрнэце, і для пірага зьмяшалі ўсё, што знайшлі ў лядоўні.

    Маці за ініцыятыву дзетак пахваліла:

    «Але лепш, — сказала дзеткам, — гатаваць дэсэрт з рэцэптам». І дадала: «Каб чамусьці навучыцца, трэба часам памыліцца».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці