Чацвер: ГА “БАЖ” прэзентуе чарговыя вынікі маніторынгу СМІ
24 верасня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць чарговыя вынікі маніторынгу прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі.
Хто, як і пра каго пісаў, казаў і паказваў у першыя дні агітацыі? Якія акцэнты расстаўлялі беларускія СМІ? Эксперты ГА “БАЖ” сачылі за тэлеканаламі, радыё, электроннай і друкаванай прэсай.
Аб’ектамі маніторынгу сталі цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і навінавыя інтэрнэт-сайты.
Пад увагу эксперты бяруць як колькасныя (час у эфіры, колькасць згадак, газетных радкоў і г.д.), так і якасныя паказчыкі – манера рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу, выпадкі непрафесійнага, незбалансаванага асвятлення выбараў, скажэння інфармацыі, выяўленне паклёпу адносна кандыдатаў, іх праграм, паводзін і г.д.
Прэзентацыя вынікаў маніторынгу чарговага этапу выбарчай кампаніі ў СМІ – 24 верасня, 11:00, офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32).
Вынікі першага этапу маніторынгу
Дадатковая інфармацыя: +375 29 126–70-98, press@baj.by