• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму Яндэкс адмовіўся размясціць рэкламу на беларускай мове? Каментар з расійскага офісу кампаніі

    Дызайнер адной з беларускіх фірм Кацярына Герасімёнак напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што Яндэкс.Дырэкт адмовіў ім у размяшчэнні рэкламы на беларускай мове, спаслаўшыся на нейкія «тэхнічныя прычыны».
     

    Мы звярнуліся па каментар у беларускае прадстаўніцтва «Яндэкс», дзе нас перанакіравалі ў маскоўскі офіс.

    «Пакуль што Яндэкс.Дырэкт сапраўды не падтрымлівае беларускую мову. Справа не ў алфавіце, а ў тым, што сервіс «не ведае» самой мовы — з гэтым звязаны шэраг тэхнічных момантаў пры аўтаматычным прыёме аб’яваў.

    Каб Дырэкт мог прымаць аб’явы на беларускай, яго трэба гэтаму «навучыць». Колькасць аб’яваў на беларускай, з якімі прыходзяць кліенты, пакуль занадта невялікая — а рэсурсы, якія мы можам вылучыць на рашэнне задачы, на жаль, абмежаваныя», — патлумачыла кіраўніца службы па сувязях з грамадскасцю Наталля Жураўлёва.

    Па яе словах, Яндэкс выкарыстоўвае беларускую мову — галоўная старонка, пошук і яшчэ некалькі сервісаў ужо даўно даступныя па-беларуску. Днямі да гэтага спісу дадалася мабільная Яндэкс.Музыка.

    «Мы будзем рады, калі Яндэкс.Дырэкт акажацца сапраўды запатрабаваным па-беларуску. Таму апісаны выпадак дакладна натхніць нас паспяшацца», — падсумоўвае Наталля Жураўлёва.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці