Чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках
Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Падставай стаў фотаздымак Вячкі Касінерава ў шапцы з надпісам Class War (надпіс унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), апублікаваны ў Facebook 8 траўня 2017 года. Праўда, разабраць, які менавіта надпіс на шапцы Касінерава на тым здымку, атрымліваецца не з першага раза. Паводле пратаколу, «экстрэмісцкае» фота было выяўлена пры аглядзе старонкі Марыны 10 студзеня 2020 года.
Чаму раптам узнікла цікаўнасць да публікацыі трохгадовай даўніны? На думку актывісткі, «складанне пратакола — гэта проста чарговы паказчык таго, што за намі і за нашай дзейнасцю пільнуюць і пільнуюць вельмі уважліва. Гэта ў тым ліку адна з формаў псіхалагічнага ціску.
