Чарговая справа за рэпост “экстрэмісцкага канала” — цяпер у “Газеце Слонімскай”
Галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Мікалай Канановіч 7 красавіка быў выкліканы ў мясцовае аддзяленне міліцыі ў сувязі з праверкай, якую праводзяць праваахоўнікі.
Паводле міліцыі, на сайце выдання знайшлі публікацыю, якая ўтрымлівае рэпост тэлеграм-канала, прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.
Сёння Мікалая Канановіча апыталі ў межах праверкі, але на наступным тыдні выклікаюць у міліцыю зноў.
Нядаўна рэдакцыю Hrodna.life і рэдактара Аляксею Шоту па такой справе аштрафавалі на рэкордныя 12000 рублёў.
Цяпер гэта сапраўдны біч уладаў для беларускіх медыя – прызнаваць каналы экстрэмісцкімі, а потым штрафаваць рэдакцыі за рэпосты з гэтых каналаў.
Друкаваная версія “Газеты Слонімскай” была вымушаная спыніць выхад яшчэ ўвосень, калі пасля ў рэдакцыі адбыўся ператрус і ў выдання забралі тэхніку.
