• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлану Ціханоўскую ўганаравалі прэміяй за свабоду слова Index on Censorship

    Беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская стала адным з лаўрэатаў прэміі «Індэкс цэнзуры — 2025» за свабоду слова.

    Ціханоўскую ўганаравалі прэміяй за свабоду слова

    Святлана Ціханоўская. Фота: Радыё Свабода

    Ціханоўскую адзначылі за прынцыповую і паслядоўную барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і свабоду ўсіх палітвязьняў.

    «Яна нястомна выступае за вяртаньне беларускага дэмакратычнага руху і абараняе сотні палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах», — гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.

    Узнагароду ўручылі 19 лістапада ў Лёндане.

    «Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасьць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра, — сказала генэральная дырэктарка Index on Cen­sor­ship Джэміма Стайнфэльд. — Няхай іх гісторыі паслужаць прыкладам для ўсіх нас, у тым ліку для тых з нас, хто ў Вялікабрытаніі, на шчасьце, змог успрымаць асноўныя правы ў значнай ступені як належнае, але цяпер бачыць, што нічога, нават свабода выказваньня меркаваньняў, не гарантаванае».

    Арганізатары прэміі таксама спадзяюцца, што ўзнагароды зьвернуць увагу на рэгіёны сьвету, якія часта ігнаруюцца, у тым ліку Беларусь.

    • «Індэкс цэнзуры» — некамэрцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ва ўсім сьвеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменьнікаў і мастакоў, якія падвергліся цэнзуры, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова.
    • Яна ўдзельнічае ў глябальных кампаніях па абароне свабоды творчасьці, навукі, СМІ і лічбавых свабод, каб умацоўваць асновы сучасных дэмакратычных грамадзтваў.

    «Рэпарцёры без межаў» абвясцілі лаўрэатаў прэміі за свабоду слова

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці