• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cляпому паэту Алесю Чобату валанцёры перадалі дапамогу

    Валанцёры перадалі рэчы і падарункі для сляпога паэта і журналіста Алеся Чобата, што адзін жыве ў Скідзелі ў 30 км ад Гродна.

    Цягам месяца грамада збірала грошы. Частка грошай была забрана праз платформу «Талака», дзе замест запланаваных 500 рублёў было сабрана амаль 1 200. У кампаніі ўдзельнічала больш за 70 чалавек з розных краінаў. Апроч гэтага, арганізатар збору дапамогі, журналіст «БЕЛСАТу» Зміцер Ягораў збіраў грошы ў Варшаве і сам набываў рэчы, пра што рабіў справаздачы ў сваім Face­book.

    У Скідзель гэтым разам былі завезеныя посуд, адзенне, абутак, коўдры ды ежа — рэчы першай неабходнасці.

    Алесь Чобат падзякваў валанцёрам за дапамогу, якой ён быў вельмі ўражаны. Адзін з валанцёраў Юры Седзянеўскі, які перыядычна дапамагае Чобату, адзначае, што 100-гадоваму дому, дзе жыве Чобат, патрэбны рамонт. Таму ўвесну валанцёры плануюць зрабіць сапраўдную талаку, каб каб давесці да ладу гэту хату.

    Таксама гродзенскі журналіст і музыка Алесь Дзянісаў ужо амаль зрабіў запіс альбома песень на словы Алеся Чобата. У альбоме больш за два дзесяткі песень, адна з якіх ужо стала хітом сярод гродзенцаў.

    Каб дапамагчы паэту і журналісту Алесю Чобату, дастаткова звязацца з валанцёрамі, якія падкажуць якая канктрэтна дапамога патрэбна.

    Нагадаем, пісьменнік і журналіст Алесь Чобат аслеп пасля аперацыі ў 2013 годзе. Жыве ён у старой бацькоўскай хаце ў Скідзелі, што ў 30 км ад Гродна. Чобат — аўтар каля дзесятка кніг прозы і паэзіі. У 1980–1990 гады ХХ стагоддзя Чобат быў вядомым журналістам, працаў ў газэтах «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», а тасама адным са стваральнікаў непадцэнзурнага выдання “Рэанімова”.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці