• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова

    Разгляд крымінальнай справы распачаўся а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Аляксандра Зянкова вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, падсуднаму пагражае ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.

    Фатографа Аляксандра Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку.

    Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

    Раней Аляксандра Зянкова затрымлівалі міліцыянты, але да адміністрацыйнага, тым больш крымінальнага пераследу не даходзіла. Прыкладам, у ліпені 2020 года ён быў у ліку 47 журналістаў і фатографаў, затрыманых у Мінску і адпушчаных пасля праверкі дакументаў. Пасля гэтага, у верасні 2020-га, да барысаўскага фатографа прыходзіла міліцыя, каб папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

    Аляксандр Зянкоў працуе фатографам-фрылансерам з 1998 года: ён  зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік, сам шукаў сабе працы і плаціў падаткі. Супрацоўнічаў з мясцовымі незалежнымі выданнямі. Потым захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат».  У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра адбудаванне царквы ў вёсцы Зэмбін.

    У вольны час захапляўся фотаздымкамі дзікай прыроды.

    Апошнім часам Аляксандр Зянкоў шмат падарожнічаў і займаўся творчасцю — фатаграфаваў краявіды, прыродныя з’явы, птушак і помнікі архітэктуры. У снежні 2022 года ў яго адбылася персанальная фотавыстава.

    Чытайце яшчэ:

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

    На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»

    У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку дзвух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці