• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    17 000 еўра сабралі чытачы для рэдакцыі Reform.by

    Пасля таго, як было абвешчана, што праз адсутнасць грошай Reform.by можа спыніць працу, рэдакцыя атрымала тысячы паведамленняў са словамі падтрымкі.

    Галоўны рэдактар Reform.by распавёў пра збор:

    «Мы не чакалі, што так шмат людзей будзе нам суперажываць. Дзякуй вялікі. Знайшліся і тыя, хто змог напрамую падтрымаць працу рэдакцыі — на дадзены момант больш за 280 чалавек адправілі праз Donor­Box 17002,34 еўра.

    Адзін данат проста паралізаваў працу рэдакцыі — чалавек перавёў за раз 10 000 еўра! Збор працягваецца.

    Можам ужо зараз сказаць, на што пойдуць гэтыя грошы: двум журналістам-навіснікам на 4 месяцы працы (1800 еўра з падаткамі x 2 x 4 месяцы працы) + хостынг (каля 700–800 долараў у месяц у залежнасці ад нагрузкі).

    Важна. З‑за бюракратыі ў банку мы не паспелі верыфікаваць рахунак на Pay­Pal. Многія нашы патэнцыйныя данары паказвалі на гэтую праблему. Таму мы звярнуліся да BySol з просьбай размясціць збор сродкаў на працу рэдакцыі Reform.by у іх. Андрэй Стрыжак таксама прасіў сказаць, што і ў іх, і ў Donor­Box ёсць магчымасць падпіскі на пераводы кожны месяц.

    Да нас таксама звярнуліся невялікія фонды і прадстаўнікі некалькіх еўрапейскіх НКА, у якіх да канца года ёсць невялікія нявыдаткаваныя сумы (500‑1000-2000 еўра) за 2023 год. Нам паабяцалі зрабіць пераводы на наступным тыдні. Паступілі і іншыя варыянты развязання праблемы, мы ўсім гэтым займаемся.

    Што ў сухой рэштцы. Пасля такой хвалі салідарнасці мы Reform.by не закрыем ні за што. І пастараемся адпрацаваць кожны еўрацэнт, які мы атрымалі ад вас. Дзякуй, што паказалі патрэбу нашага праекта. Магчыма, гэта прывядзе да з’яўлення стабільнага фінансавання.

    Мы вас вельмі любім, з надыходзячымі святамі, вы зрабілі сапраўдны калядны цуд».

    Чытайце яшчэ:

    «Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года

    В газете со дня основания, родственник тренера сборной по баскетболу — что известно о новом главреде «Прессбола»

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці