• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    4 верасня 70 гадоў споўнілася б журналісту і паэту Кастусю Севярынцу

    Сэрца спадара Кастуся спынілася ў кастрычніку 2021 года ў выніку абвастрэння хранічнай хваробы на фоне каранавірусу.

    Канстанцін Севярынец нарадзіўся на Гомельшчыне, але большая частка ягонага прафесійнага і творчага жыцця звязаная з віцебскім рэгіёнам.

    Настаўнік-філолаг паводле адукацыі, з 1979 года ён працаваў у журналістыцы: быў карэспандэнтам БелТА — ТАСС па Віцебскай вобласці, рэдактарам на Беларускім радыё, спецыяльным карэспандэнтам «Радыё‑2», пісаў для рэспубліканскіх газет «Советская Белоруссия», «7 дней», працаваў у раёнцы «Ленінскі прызыў» (Орша), шматтыражцы прадпрыемства «Красный Октябрь» (Барань), у віцебскай абласной газеце «Народнае слова», часопісе «Служба спасения 01», «Детективной газете».

    Але на старонках розных выданняў публікаваліся не толькі ягоныя артыкулы. Вострая публіцыстыка была не адзіным «каньком» Канстанціна Севярынца: не менш ярка ён праявіў сябе як лірычны паэт. 

    Яго літаратурныя творы пачалі публікавацца на старонках газет «Знамя юности» і «Сельская газета», у часопісах «Нёман», «Беларусь», «FloriДа», альманаху «Па камянях як па зорах», штогодніку «Далягляды», кнізе-даследаванні «З глыбінь жыватворных». 

    У 1990 годзе сумесна з Мікалаем Ляснічым спадар Севярынец выдаў першую кнігу «З глыбінь жыватворных». Пазней у яго выйшлі яшчэ чатыры кнігі, у тым ліку зборнік дзіцячых вершаў. Шмат якія з ягоных вершаваных твораў сталі песнямі — вынік супрацы з музыкам і кампазітарам Міколам Яцковым. Шмат паэтычных твораў замежных аўтараў набылі гучанне па-беларуску дзякуючы перакладчыцкай працы Канстанціна Севярынца.

    Ён пакінуў сучаснікам не толькі творчую спадчыну і добрую памяць. Працяг творчасці Канстанціна Севярынца — у ягоных дзецях. Літаратурны талент перадаўся і Паўлу Севярынцу, вядомаму палітыку, а цяпер палітвязню, і Ганне Севярынец — настаўніцы, літаратуразнаўцы, пісьменніцы. 

    Самы першы досвед у літаратуры і публіцыстыцы яны атрымалі дома, калі выпускалі хатнюю газету “Пятачок”. Маці, Таццяна Севярынец, дагэтуль захоўвае ўсе нумары гэтага дзіцячага “самвыдату”. А Ганна Севярынец рыхтуе да друку чарговую бацькаву кнігу.

    Чытайце яшчэ:

    Экс-ведущие радио Unistar запускают собственное шоу — на YouTube и из Варшавы

    Злом стандартаў: мінская пракуратура змагаецца з экстрэмісцкім “рускім мірам”

    «Вы — неверагодныя людзі». Дар’я Чульцова падзякавала ўсім за падтрымку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці