Абраная новая прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
                         Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў                    
                
                            На працягу наступных трох гадоў ЕФЖ будзе кіраваць Майя Север, цяперашняя прэзідэнтка Харвацкага прафсаюза журналістаў і медыя-прафесіяналаў. Большасць дэлегатаў кангрэса ЕФЖ, які праходзіць у Ізміры, падтрымалі абранне Майі.

БАЖ віншуе новую кіраўніцу з абраннем! БАЖ з’яўляецца поўным сябрам ЕФЖ з 2013 года і дзякуе калегам за шматгадовую падтрымку і салідарнасць.
Нагадаем, тыдзень таму змянілася кіраўніца і Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Ёй стала францужанка Дамінік Прадалье.
Фота НСЖУ
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў