• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агучана судовае рашэнне па апеляцыі журналіста Дзмітрыя Семчанкі: пакінуць без задавальнення

    Вярхоўны суд Беларусі разглядаў 23 траўня апеляцыйную скаргу ад імя колішняга аглядальніка дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Дзмітрыя Семчанкі. Роўна два месяцы таму экс-кіраўніку прэзідэнцкага пулу прысудзілі 3 гады калоніі нібыта за «распальванне варожасці».  

    З інфармацыі пра пасяджэнне на сайце найвышэйшай судовай інстанцыі вынікала, што абарона вязня аспрэчвала рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 23 сакавіка, які пакараў журналіста 3 гадамі зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Падставай стаў крымінальны артыкул 130, ч. 1 – «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці».

    На працэс быў прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў, нядаўна ўзнагароджаны Аляксандрам Лукашэнкам медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені. Па выніку разгляду матэрыялаў справы ён не знайшоў прычын засумнявацца ў адэкватнасці вынесенага пакарання. Такім чынам, прысуд пакінуты ў сіле – 3 гады папраўчай установы.   

    Сам Дзмітрый Семчанка цяпер знаходзіцца ў СІЗА №6 горада Баранавічы, куды ў чаканні вынікаў апеляцыі яго перавялі ў сярэдзіне красавіка. Да моманту агалошвання выраку за кратамі ён правёў больш за 6 месяцаў. Аднак пасля незадавальнення скаргі, што ўжо стала звыклай з’явай у палітычных справах, журналіста неўзабаве этапуюць для адбыцця прызначанага тэрміна ў калонію.  

    Раней праваабарончая супольнасць прызнала Дзмітрыя Семчанку палітычным вязнем. 

    Нагадаем, Мінгарсуд пакараў былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку за «распальванне варажнечы» супраць афіцыйных прадстаўнікоў улады. Прадстаўніца пракуратуры запатрабавала прызнаць былога прапагандыста, кіраўніка «прэзідэнцкага пула» вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці». 

    23 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч прадубляваў прапанаваны тэрмін у поўным аб’ёме – 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Аргументы юрыдычнай абароны адносна таго, што Дзмітрый Семчанка можа «загладзіць віну» іншым спосабам, знаходзячыся на волі, суд праігнараваў. Як і тое, што сям’я гадуе маленькага сына.   

    Ад канца 2022 года Дзмітрыя Семчанку ўтрымлівалі ў следчай турме № 8 Жодзіна. Узяцце пад варту Генпракуратура патлумачыла тым, што цягам працяглага часу фігурант праз тэлеграм-каналы і чаты «фармаваў у  грамадскасці варожасць і нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў улады». Ранейшыя заслугі аблашчанага ўвагай палітычнага аглядальніка пад увагу не браліся.  

    Цягам 2009–2020 гадоў у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня», лаўрэат шматлікіх прэмій сярод прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. За сукупнасць заслуг атрымаў давер узначаліць прэзідэнцкі пул з найбліжэйшага медыйнага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

    Аднак у жніўні 2020-га публічна асудзіў беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур і на знак пратэсту звольніўся з тэлеканала. Неўзабаве па яго прыйшла «група захопу», дома зладзілі ператрус. Суддзя Фрунзенскага раёну Мінска Юлія Блізнюк пакарала былога тэлевядоўцу 15 суткамі арышту паводле «народнага» артыкула 23.34 КаАП («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»ды яшчэ падчас працы ў дзяржаўнай установе).

    Летась было яшчэ некалькі адміністрацыйных «пасадак» па прыкметах «экстрэмізму», пакуль супраць журналіста не завялі крымінальную справу нібыта за «распальванне варожасці».     

    Чытайце яшчэ:

    Міжнародныя арганізацыі: «Грамадзянская супольнасць пацвярджае нязменную салідарнасць з палітвязнямі!»

    Журналисты могут быть «законной военной целью»? БАЖ разбирается в правовых нюансах с юристом-международником

    Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў далучыліся да Міжнароднага ПЭНа ў падтрымцы лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці