Аляксандру Тамковічу сёння споўнілася б 59 гадоў
Таленавіты журналіст і пісьменнік, сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў сышоў з жыцця сёлета ўвесну пасля цяжкай хваробы.
Аляксандр Тамковіч пакінуў журналісцкай супольнасці прыклад надзвычай працавітага, эмпатычнага і адданага прафесіі і героям сваіх матэрыялаў чалавека. Кожны тэкст Аляксандра быў глыбокім адлюстраваннем душы і сэрца героя.
Журналісты, палітыкі, навукоўцы, музыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты і многія іншыя – іх лёсы, гісторыі, успаміны можна па-ранейшаму прачытаць на старонках кніг аўтара і ў адмысловым раздзеле «Галерэя Аляксандра Тамковіча» на нашым сайце.
Аляксандр Леанідавіч Тамковіч нарадзіўся ў Ашмянах (Гродзенская вобласць). Жыццё сваё звязаў з журналістыкай, літаратурнай працай.
У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001‑м стварыў і ўзначаліў газету «День».
Аляксандр Тамковіч – аўтар 16 кніг пра нашых сучаснікаў. Гэта вялікая галерэя гісторый, біяграфій людзей, якія ствараюць ці стваралі сучаснасць і будучыню Беларусі. Сярод гэтых кніг – «Судьбы» (2006), «Женщины» (2007), (2009), «Асобы» (2008), «Будзіцелі» (2009), разам са Святланай Калінкінай і А. Коктышам «Геннадий Карпенко: Хроника разбившихся надежд», «Інтэрв’ю, якіх не было», «Лёсы» (2009), «Без палітыкі», «Супраць плыні» (2011), «Мазаіка жыцця» (2017) і інш.
Аляксандр Тамковіч – сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Чытайце яшчэ:
У снежні пачнецца суд над журналістам Генадзем Мажэйкам, якога затрымалі па «справе Зельцэра»
Акция солидарности с Евгением Меркисом: норвежские журналисты поддержали белорусского коллегу
Снежана Инанец: «Даже не вспомню, когда я еще в жизни так долго и качественно бездельничала»