• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

    Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досьведзе.

    У 2021 годзе ляўрэатамі сталі:

    Андрэй Аляксандраў. Вершы з‑за кратаў.

    Літаратура з турмы. Андрэй Аляксандраў: «Краты — толькі хэштэг»

    Аляксандар Васілевіч. «Папа и пингвин». Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў Менскім СІЗА.

    Літаратура з турмы. Аляксандар Васілевіч: «Добрыя ўчынкі. І сьвятла становіцца больш»

    Максім Знак. Цыкль турэмных вершаў.

    Літаратура з турмы. Максім Знак: «Яны думалі — нас пахавалі… А мы — бульба! Як нас пахаваць?»

    Вольга Калацкая. Турэмны дзёньнік. Зьмешчаны ў фэйсбуку.

    Літаратура з турмы. Вольга Калацкая: «У камэры не відаць, якое надвор’е»

    Сьвятлана Купрэева. Цыкл турэмных вершаў.

    Літаратура з турмы. Сьвятлана Купрэева: «У цэмэнтным склепе танцаваць, усім сэрцам усьміхацца!»

    Мікола Папека. Цыкл турэмных вершаў.

    Літаратура з турмы. Мікола Папека: «Душа ўвесь час глядзіць у беспраглядную цемру. Імкнецца на волю…»

    Андрэй Скурко. Казкі і вершы для сына.

    Літаратура з турмы. Андрэй Скурко: «Знаходзьце нагоды для радасьці і будзьце спакойныя за мяне»

    Журы таксама адзначае творчасьць паэтаў Эдуарда АкулінаГанны КомарУладзімера ЛянкевічаДзьмітрыя СтроцаваАндрэя Такінданга, якая таленавіта інтэрпрэтуе тэмы зла, свабоды, няволі і асабістага выбару.

    Новыя творы ў розных жанрах, ад літаратуразнаўства да мэмуарыстыкі і прыпавесьцяў за кратамі ўжо стварылі і працягваюць ствараць Алесь БяляцкіПавал СевярынецАляксандар Фядута, якія ўжо зьяўляюцца ляўрэтамі прэміі імя Аляхновіча (прэмія прысуджаецца аднойчы).

    Літаратура з турмы. Алесь Бяляцкі: «У мяне як у назьве рамана Аляксандра Дзюмы „Десять лет спустя“»

    Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»

    Літаратура з турмы. Аляксандар Фядута: «Свабода ўнутры нас»

    Радыё Свабода і Беларускі ПЭН віншуюць ляўрэатаў, жадаюць найхутчэйшага вызваленьня і плянуюць правесьці ўрачыстую цырымонію ўзнагароджаньня ў Беларусі адразу, калі гэта стане магчыма.

    Дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук:

    «Беларускія пісьменьнікі і інтэлектуалы ў сучаснай Беларусі паводле дэфолту палітычныя вязьні, нават калі яны не за кратамі. Чытаць іх творы, купляць кнігі, пісаць рэцэнзіі, цытаваць, згадваць, адпраўляць ім лісты — справа ня проста маральнай падтрымкі і салідарнасьці, а акт супраціву і культуры, пашырэньня свабоды і сьвятла».

    Прадстаўніца Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай:

    «Ляўрэаты сёньняшняй Прэміі Аляхновіча — гэта толькі невялікая частка людзей, якія сёньня пішуць, знаходзячыся ў зьняволеньні. Літаратура становіцца для іх, з аднаго боку, легальнымі ўцёкамі з турмы, спробай выйсьці з той рэальнасьці, спосабам перажыць яе ў творчасьці. З іншага боку — гэта таксама фіксацыя рэальнасьці і помнік нашаму часу і яго героям. У бліжэйшыя гады перад намі як супольнасьцю яшчэ будзе стаяць агромная праца па зборы і апрацоўцы турэмнай літаратуры».

    Адрасы ўвязьненых ляўрэаўтаў прэміі імя Францішка Аляхновіча можна знайсьці тут.

    ***

    Прэмія заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам супольна з Радыё Свабода і носіць імя драматурга і рэжысэра Францішка Аляхновіча (1883–1944), аўтара кнігі «У капцюрох ГПУ».

    Ад пачатку яна ўручалася 10 сьнежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Летась арганізатары вызначылі новую дату абвяшчэньня ляўрэатаў — 15 лістапада, сусьветны Дзень зьняволенага пісьменьніка, які ад 1981 году адзначае Міжнародны ПЭН. Прэмія ўручаецца аднойчы, журы можа вырашыць не ўручаць прэмію, калі ў нейкі пэрыяд не зьяўляліся новыя творы турэмнай літаратуры.

    У розныя гады прэміяй імя Францішка Аляхновіча былі ўганараваныя

    • 2013: Ігар Аліневіч;

    • 2014: Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп;

    • 2017: Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка;

    • 2018: Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў, Вольга Мікалайчык.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці