• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета пры ЦВК

    Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняў удзел у пасяджэнні Назіральнага савета па кантролю за выкананнем парадку і правіл правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродкам масавай інфармацыі пры ЦВК Беларусі.

    На пасяджэнні разглядалася скарга кандыдата па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 Сяргея Трафімчыка, вылучанага Партыяй БНФ. 

    Сяргей Трафімчык прасіў савет даць прававую ацэнку некалькім публікацыям у дзяржаўных газетах “Зара над Нёманам”, “Гродзенская праўда” і “Дзянніца”. Публікацыі пабачылі свет пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп і тычыліся дзейнасці яшчэ аднаго прэтэндэнта па гэтай акрузе, старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работніка дзяржаўных і іншых устаноў  Валерыя Саўко.

    У матэрыялах гаворка ішла пра пікеты па збору подпісаў, якія зладзіў В.Саўко, і пра мерапрыемствы, у якіх ён браў удзел. Таксама у двух выданнях было надрукаванае інтэрв’ю з В.Саўко як старшынёй абласной прафсаюзнай арганізацыі.

    С.Трафімчык прасіў савет даць ацэнку гэтым публікацыям і накіраваць кіраўнікам названых вышэй СМІ рэкамендацыі па недапушчэнні парушэння дзяржаўнымі СМІ роўных умоваў для кандыдатаў і стварэння перавагі адным кандыдатам перад іншымі ў інтарэсах вылучэння і абрання.

    Па словах А.Бастунца, большасць чальцоў савета  не бачыла ў гэтых матэрыялах аніякіх парушэнняў. Маўляў, выбарчае заканадаўства не рэгламентуе дзейнасць СМІ да рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і пачатку агітацыйнай кампаніі, а ўмяшальніцтва ў рэдакцыйную палітыку медыяў недазволена. Да таго ж у большасці са згаданых публікацыяў не ўзгадвалася ні пра выбары, ні пра намер В.Саўко балатавацца ў Палату прадстаўнікоў. Што тычыцца матэрыялаў пра пікеты, то пікетаў іншых патэнцыйных кандыдатаў проста не было.

    – Высветлілася, што прадстаўнікі дзяржаўных медыяў, якія ўваходзяць у Назіральны савет, уважліва сочаць за маніторынгам асвятлення выбараў у СМІ, які вядзе БАЖ, – расказаў Андрэй Бастунец. – Падчас дыскусіі прагучалі словы пра тое, што згодна з высновамі  БАЖ, у шэрагу дзяржаўных СМІ надаецца менш месца выбарчай кампаніі ў Беларусі, чым спорту і нават выбарам у ЗША. І тут рэдакцыі дзяржаўных СМІ проста шукалі пэўныя інфармацыйныя нагоды, каб хоць штосьці напісаць пра выбары, – і не іх віна, што іншых не знайшлі.

    Спраўдзіць інфармацыю пра тое, што пікетаў па збору подпісаў у падтрымку іншых вылучэнцаў у ППНС, магчымасці не было, паколькі паседжанне савета праводзілася без удзелу спадара Трафімчыка.

    – Маё меркаванне адрознівалася ад  высноваў большасці чальцоў савета,  – кажа А.Бастунец. – Я звярнуў іх увагу на храналогію з’яўлення публікацый – адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы В.Саўко – і надуманасць нагоды для інтэрв’ю з ім (60-годдзе абласной прафсаюзнай арганізацыі, якое святкавалася яшчэ ўвесну). На мой погляд, гэтыя публікацыя сведчылі пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для падтрымкі пэўнага кандыдата і ўтрымлівалі схаваную рэкламу удзельніка выбарчай гонкі, хаця пра выбары ў іх і не ўзгадвалася, – распавёў Бастунец прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    – Нечакана для мяне гэтую пазіцыю часткова падтрымала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна пагадзілася з тым, што рэдактары дзяржаўнай прэсы Гродзеншчыны жывуць не ў безваздушнай прасторы, ведалі пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Валерыя Саўко і мусілі больш уважліва паставіцца да публікацый інтэрв’ю з ім. Па яе словах, калі б гэткія матэрыялы былі надрукаваны пасля пачатку перыяду агітацыі, то гэта магло б стаць падставай нават для прыцягнення рэдактараў дзяржаўных газет да адміністрацыйнай адказнасці. Але паколькі публікацыі з’явіліся на больш ранняй стадыі,  то ніякіх нормаў закона выданні не парушылі і можна казаць толькі пра некарэктнасць іх паводзінаў, – рапавёў Андрэй Бастунец.

    У рэшце рэшт гэтая пазіцыя была зафіксавана ў рашэнні Назіральнага савета:

    -  Парушэння выбарчага заканадаўства ў дадзеным выпадку не было, бо Выбарчы кодэкс рэгламентуе такія сітуацыі ў дачыненні да ўжо зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты (якім Саўко на той момант яшчэ не быў);
    — Тым не меньш, шэраг публікацый сапраўды быў некарэктным.
    —  Рашэнне аб гэтым будзе накіравана ў рэдакцыі газет “Зара над Нёманам”, “Гродзенская праўда” і “Дзянніца” з рэкамендацыямі па карэктнай працы ў перыяд выбараў.

    А.Бастунец пацікавіўся, ці паступалі іншыя скаргі ў Назіральны савет (у прыватнасці, ад П.Стэфановіча, пра што паведамілі некаторыя інфармацыйныя рэсурсы). Па словах прадстаўнікоў ЦВК, іншых скаргаў пакуль не было.

    Пасля завяршэння паседжання А.Бастунец дамовіўся са старшынёй ЦВК Лідзіей Ярмошнай, што ГА “БАЖ” накіруе ў ЦВК свае меркаванні па асвятленні выбараў у сродках масавай інфармацыі.

    Нагадаем, што ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 4 ліпеня распачала маніторынг асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ. З вынікамі маніторынгу першых этапаў кампаніі можна азнаёміцца па спасылцы.

    Асвятленне парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ. Бюлетэнь №2 (25 ліпеня – 14 жніўня 2016 г.)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці