• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ накіраваў уладам АДКРЫТЫ ЗВАРОТ больш чым 150 прадстаўнікоў медыясектара

    Больш чым 150 прадстаўнікоў медыясектара падпісалі адкрыты зварот да ўладаў з заклікам “Спыніць “паляванне на ведзьмаў!”.

    Рэдактары, журналісты і публіцысты заклікаюць спыніць крымінальны пераслед прадстаўнікоў медыя, вызваліць калег, вярнуць недзяржаўныя СМІ ў сістэмы друку і распаўсюду, аднавіць доступ да сайтаў і спыніць беспадстаўнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў працу СМІ і журналістаў.

    Сярод падпісантаў звароту Андрэй Бастунец, Іосіф Сярэдзіч, Уладзімір Янукевіч, Мікалай Казловіч, Ягор Марціновіч, Ірына Леўшына, Віктар Марчук, Аляксей Дзікавіцкі, Андрэй Александровiч, Сергей Сацук, Аляксандр Уліцёнак, Пётр Кузняцоў, Аксана Колб, Святлана Калінкіна, Марына Золатава, Кастусь Лашкевіч, Аляксандр Класкоўскі, Паўлюк Быкоўскі і яшчэ больш за 100 калег.

    Зварот накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Палату Прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, МУС і ў Следчы камітэт.

     

    СПЫНІЦЬ “ПАЛЯВАННЕ НА ВЕДЗЬМАЎ”!

    Адкрыты зварот прадстаўнікоў медыясектара да беларускіх уладаў

    3 мая цывілізаваны свет адзначаў Сусветны дзень свабоды прэсы. А ўжо назаўтра, 4 мая, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджанне рэгіянальнай газеце Intex-press з Баранавічаў — за публікацыю інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. Адначасова “Белпошта” адмовілася ўключаць газету ў падпісны каталог, а “Белсаюздрук” — прадаваць праз кіёскі.

    Каторы месяц беларускія ўлады падвяргаюць дыскрымінацыі незалежнае грамадска-палітычнае выданне “Народная воля”. Днямі рэдакцыя ў чарговы раз спрабавала прарваць блакаду і наладзіць тыражаванне газеты ў любой дзяржаўнай альбо прыватнай друкарні. Усе намаганні аказаліся марнымі — былі спрэс адмоўныя адказы.

    З праблемамі друку і распаўсюду сутыкнуліся “БелГазета”, Свободные новости Плюс, “Комсомольская правда” в Беларуси”, “Новы Час”, “Газета Слонімская”, “Брестская газета”

    Большасць з іх прыпынілі выхад у друкаванай форме і перайшлі ў інтэрнэт. Але ж і там свабода выказвання жорстка абмяжоўваецца. Партал TUT.BY пазбаўлены статусу сеткавага СМІ. Улады блакавалі доступ да большасці незалежных інтэрнэт-выданняў, пераследуюць блогераў, адміністратараў YouTube- і Telegram-каналаў, мясцовых чатаў, каментатараў сацсетак.

    Узмацніўся і ціск на журналістаў. Амаль 500 затрыманняў і 100 арыштаў толькі за мінулы год! Іх паўсядзённа пераследуюць за выкананне прафесійных абавязкаў. Сёння за кратамі па крымінальных справах знаходзяцца 11 журналістаў. Трое з іх — Кацярына Андрэева (Бахвалава), Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч — ужо асуджаныя да пазбаўлення волі толькі за тое, што займаліся звычайнай журналісцкай працай.

    Не можа не выклікаць трывогу такі факт: заканадаўства ў галіне СМІ рэзка пагаршаецца. Улады імкнуцца перавесці журналістыку ў сферу абслугоўвання. Дзяржаўныя медыя ўсё часцей і часцей выкарыстоўваюць жорсткую мову варожасці, абвінавачваюць ва ўсіх злачынствах людзей, якія не могуць сябе абараніць, распаўсюджваюць пад выглядам інфармацыі хлуслівую прапаганду, у тым ліку прарасійскай арыентацыі (і гэта за кошт дзяржаўных сродкаў Рэспублікі Беларусь), з’яўляюцца фактычна “інфармацыйнымі кілерамі”.

    Мы, прадстаўнікі медыясектара, заклікаем дзяржаўныя ўлады спыніць “паляванне на ведзьмаў”. Права на выказванне ўласнага меркавання зацверджанае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў шматлікіх міжнародных дакументах, падпісаных нашай дзяржавай.

    Патрабуем:

    – спыніць крымінальны пераслед журналістаў, вызваліць з‑за кратаў усіх прадстаўнікоў медыя і іншых грамадзян, якія пазбаўленыя волі за выкананне прафесійных абавязкаў ці за выказванне свайго меркавання;

    – вярнуць недзяржаўныя грамадска-палітычныя медыя ў сістэмы друку і распаўсюду;

    – аднавіць доступ да сайтаў незалежных медыя ў краіне;

    – спыніць беспадстаўнае ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць СМІ і адміністрацыйны ціск на журналістаў і медыя.

    Дакумент адкрыты для падпісання. На дадзены момант зварот падпісалі:

    Андрэй Бастунец, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
    Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”
    Уладзімір Янукевіч, галоўны рэдактар газеты Intex-press
    Мікалай Казловіч, галоўны рэдактар Onlin­er
    Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
    Валеры Руселік, журналіст, блогер
    Яніна Мельнікава, галоўная рэдактарка “Зялёнага партала”
    Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара “Белсат TV”
    Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life
    Iрына Крыловiч, рэдактар belrynok.by
    Скрабунова Аліна, журналіст-фрылансер
    Настасся Роўда, рэдактарка, кіраўніца аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы»
    Таццяна Нядбай, літаратарка, праваабаронца, менеджарка культурных і медыйных праектаў
    Мікола Канановіч, галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай»
    Ягор Марціновіч,  галоўны рэдактар «Нашай Нівы»
    Сяргей Скулавец, журналіст «Белсата»
    Жанна Ногіна, сябра ГА “БАЖ”, журналiстка 
    Ірына Леўшына, дырэктар, галоўны рэдактар БелаПАН
    Віктар Марчук, галоўны рэдактар газеты «Брэсцкая газета»
    Андрэй Мялешка, журналіст, сябра ГА “БАЖ”
    Арцём Гарбацэвіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Наша Ніва»
    Алена Якжык, шэф-рэдактар “Салідарнасці” (gazetaby.com)
    Юлія Матузава, журналіст “Еўрарадыё”
    Ірына Слаўнікава, прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі
    Антон Сурапін, сябра Праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў
    Андрэй Александровiч, галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок»
    Сергей Сацук, главный редактор «Ежедневника»
    Аляксандр Уліцёнак, заснавальнік і шэф-рэдактар газеты «СНплюс. Свободные новости плюс»
    Анна Якштас, главный редактор «Сильных Новостей»
    Петр Кузняцоў, заснавальнік выданняў «Сильные новости — Gomel.Today» і Mogilev.Online
    Алег Агееў, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
    Снежана Погодина, журналист «Сильных новостей»
    Таццяна Піскур, намеснiца дырэктара ТАА «Брэсцкая газета»
    Аксана Палажэнец, рэдактар медыярэсурса Deaf­S­port­Be­larus
    Аксана Колб, галоўны рэдактар газеты «Новы Час»
    Вольга Хвоін, кіраўнік інфармацыйнай службы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», рэдактар
    Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар «Белорусского партизана»
    Дзіяна Серадзюк, журналістка газеты «Новы Час»
    Вольга Невядомская, рэдактар «Віцебскага кур’ера news»
    Таццяна Смоткіна, журналіст-фрылансер, сябра Рады ГА «БАЖ»
    Дзмітрый Дзмітрыеў, фотакарэспандэнт газеты «Новы Час»
    Валянціна Вештарт, сябра ГА «БАЖ», журналіст
    Прыходзька Алена, журналіст «Радыё Унэт»
    Дзмітрый Ягораў, «Белсат», журналіст
    Андрэй Бука, Вэб-рэдактар «Крыніца.info»
    Сяргей Пульша, намеснік рэдактара газеты «Новы Час»
    Ганна Кручкова, журналіст, сябра ГА «БАЖ»
    Ірына Купцэвіч, журналіст Reform.by
    Аляксандр Зянкоў, журналіст-фрылансер
    Марына Золатава, галоўны рэдактар TUT.BY
    Георгі Станкевіч, паэт, настаўнік
    Анатоль Санаценка, галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера», пісьменнік 
    Генадзь Шарыпкін, журналіст выдання «Белорусы и рынок»
    Кiрыл Жываловiч, галоўны рэдактар «БелГазеты»
    Аліна Коўшык, рэдактарка, «Белсат»
    Ольга Шпарага, философка
    Кастусь Шыталь, блогер, сябра ГА «БАЖ»
    Кастусь Лашкевіч, журналіст, сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў»
    Евгения Долгая, журналистка reform.by
    Алена Насковіч, кіраўнік Лунінецкай філіі ГА «БАЖ»
    Сяргей Ваганаў, ветэран журналістыкі, сябра Камісіі па этыцы ГА «БАЖ»
    Дзмітрый Падбярэзскі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва»
    Надежда Белохвостик, главный редактор Medi­aIQ
    Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by
    Наталля Белiкава, кiраўнiк праектаў “Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб”
    Тамара Зенiна, журналіст «Салiдарнасцi» 
    Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА «Цэнтр «Трэці сектар»
    Наталля Правалiнская, галоўны рэдактар dev.by
    Ігар Ільяш, журналіст, «Белсат»
    Iна Дабратвор, выкладчык, журналіст-фрылансер
    Николай Маминов, режиссер-документалист. Фотограф международных информационных агентств
    Марына Харэвіч, журналістка БелаПАН
    Тарас Тарналіцкі, рэдактар натыўных праектаў av.by, пазаштатны кінкрытык budzma.by
    Катерина Синюк, платформа ИМЕНА («ИменаМедиа»), учредитель, журналист
    Александр Корнышев, совладелец «Витебский Курьер news»
    Кривченя Владимир, журналист natatnik.by, член ГА «БАЖ»
    Аляксандр Манцэвіч, «Рэгіянальная газета», галоўны рэдактар
    Ганна Аземша, рэдактар, «Белсат»
    Зоя Хруцкая, намеснік галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты»
    Наталля Макушына, журналістка
    Зміцер Салаўёў, галоўны рэдактар «Магілёўскага рэгіёна» (6tv.by)
    Мікола Бянько, журналіст, старшыня гомельскай філіі ГА «БАЖ»
    Вольга Ермалаева-Франко, сябра ГА «БАЖ»
    Анхела Эспіноса Руіс, паэтка, выкладчыца, публіцыстка
    Мiла Поляк, заснавальніца EX-PRESS.BY
    Алег Супрунюк, рэдактар сайта «Першы Рэгіён» (1reg.by)
    Станислав Коршунов, журналист TUT.BY
    Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН
    Алена Шабуня, журналіст-фрылансер
    Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life
    Зміцер Казакевіч, журналіст-фрылансер
    Андрэй Лянкевіч, фотажурналіст
    Грудницкий Сергей, обозреватель «Интерфакс-Запад»
    Пётр Гузаеўскі, галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час»
    Юлія Катаржынская, менеджарка, сябра Праўлення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
    Аляксандр Коктыш, журналіст-фрылансер
    Святлана Станкевіч, журналіст Reform.by
    Алеся Важнiк, інфармацыйная кампанія БелаПАН
    Глеб Ляпейка, журналіст «Медыязона.Беларусь»
    Кацярына Карпіцкая, журналістка
    Максім Беразінскі, Tribuna.com
    Марыя Калеснікава, рэдактар Еўрарадыё
    Яўген Казарцаў, журналіст “Еўрарадыё”
    Ірына Віданава, сябра Праўлення БАЖ, сузаснавальніца CityDog.by
    Анастасія Рубанава, рэдактарка сайта novychas.by
    Плоткiн Юрый, галоўны рэдактар магiлёўскага партала «Машэка» (masheka.by)
    Галіна Уласік, рэдактар TUT.BY
    Людміла Котчык, намесніца галоўнага рэдактара «Брэсцкая газета»
    Аляксей Кайрыс, сябра ГА «БАЖ», журналіст, гісторык
    Аксана Ярашонак, журналіст «Рэгіянальнай газеты», Маладзечна
    Арцём Сізінцаў, журналіст-фрылансэр
    Люшкевіч Аляксандр, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Белорусы и рынок»
    Кацярына Гардзеева, фотажурналістка
    Спевак Дар’я Андрэеўна, журналіст Onlin­er
    Святлана Цішко, галоўны рэдактар сеткавага выдання kraj.by
    Паўлюк Быкоўскі, журналіст
    Сляпухін Валер, грамадзянскі дзеяч
    Галубовіч Ксенія, рэжысёр, фатограф
    Анастасія Захарэвіч, журналістка-фрылансерка
    Мария Роде, корреспондент телеканала Arte (Германия-Франция)
    Таццяна Гаргалык, журналiст-фрылансер
    Віялета Саўчыц, фотажурналістка БелаПАН
    Юлія Гунашвілі, намеснік галоўнага рэдактара «БелГазеты»
    Марат Гаравы, журналіст газеты «Новы Час»
    Денис Бурковский, журналист TUT.BY
    Аля Буркоўская, супрацоўнік TUT.BY
    Яўген Меркіс, журналіст-фрылансер
    Алена Спасюк, журналiст БелаПАН, Naviny.by
    Андрэй Вышынскі, галоўны рэдактар газеты «Информ-прогулка»
    Ларыса Малахава, журналістка платформы «ИМЕНА»
    Ірэна Кацяловіч, журналіст «Нашай Нівы» і «Белсату»
    Ірына Козлік, журналістка 
    Сяргей Зянько, журналіст
    Аляксандр Вялiтчанка, журналiст-фралансер («Зялёны партал»,«Новы Час»)
    Яўген Сухаверх, журналіст-фрылансер, аўтар блогу «Гоначная псіхапатыя»
    Андрэй Кухарчык, рэдактар сайта «Віртуальны Брэст»
    Аляксей Худанаў, журналіст Media IQ
    Настасся Занько, рэдактар аддзелa Onliner.by
    Шчыракова Ларыса, журналіст-фрылансер
    Вадзiм Вежнавец, галоуны рэдактар «Радыё Ранак»
    Віктар Ярашук, фрылансер
    Максiм Сарычаў, фотограф, платформа SHKLO
    Вольга Шавела, журналiстка газеты «Белорусы и рынок»
    Сергей Зенько, журналист
    Шантарович Андрэй Iгаравiч, фрылансер
    Юля Ваўчок, журналіст-фрылансер, прадзюсар медыйных і культурных праектаў
    Яланта Смялоўская, кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё
    Генадзь Кеснер, сябра Рады БАЖ, журналicт «Новага Часу»
    Макуць Вольга, карэспандэнт «Intex-press»
    Вольга Быкоўская, BDG.by, пазаштатны карэспандэнт БелаПАН
    Павел Мажэйка, аўтар і вядоўца праграмы Inter­mar­i­um на BELSAT TV
    Павел Астравух, журналіст-фрылансер
    Павел Пятровіч Дабравольскі, выпускаючы рэдактар Naviny.by
    Руслан Равяка, рэдактар сайта Intex-press
    Людміла Сцяцко, Intex-press
    Наталля Семяновіч, рэдактар газеты Intex-press
    Наталля Хамутоўская, журналiст
    Алеся Жук, суўладальніца, выконваючая абавязкі дырэктара Citydog.by
    Аляксей Аляксандраў, журналіст
    Вольга Шастакова, веб-рэдактар, сайт Kp.by
    Вадзім Казначэеў, журналіст
    Людміла Хмялеўская, літаратар, журналіст, член ГА «БАЖ»

    Фота на галоўнай старонцы: «Радыё Свабода»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем, бандеролей и переводов
    05.11.2024
    Акцэнты

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    Учитывая существенную роль «антиэкстремистской политики» в формировании медиапространства внутри Беларуси, БАЖ проанализировал правовое регулирование противодействия экстремизму и актуальной практики его применения в отношении независимых медиа и их представителей. Отправной точкой при проведении данного анализа выступают международные стандарты прав и свобод человека, которые, вне всякого сомнения, должны служить ключевым ориентиром демократического государства при любых обстоятельствах. Скачайте доклад в формате PDF .
    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці