БАЖ: Вырак Ларысе Шчыраковай — чарговая расправа і помста журналістам і журналісткам
Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць, што судовы вырак Ларысе Шчыраковай – чарговая расправа і помста журналістам і журналісткам.
Бо манаполія на інфармацыю – гэта тое, без чаго аніводныя дыктатарскія рэжымы не могуць трымацца ля ўлады. Таму яны і пераследуюць медыя і журналістаў.
Сёння ў Беларусі 33 калегі за кратамі.
Ларыса Шчыракова – прафесійная журналістка са шматгадовым стажам, праваабаронца, дзяечка культуры. Такіх людзей ва ўсім свеце ўзнагароджваюць, а ў Беларусі яны доўгія гады пераследуюцца за сваю дзейнасць.
Але ж журналісты — не злачынцы!
Патрабуем адмены прысуду Ларысе Шчыраковай і вызвалення ўсіх нашых калег, якія апынуліся за кратамі за сваю прафесійную дзейнасць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў