Белпошта не адправіла падпісчыкам нумар «Народнай Волі»
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Рэдакцыя газеты «Народная Воля» падрыхтавала чарговы нумар, яго надрукавалі ў маскоўскай тыпаграфіі і прывезлі ў Беларусь. Нумар учора аддалі ў экспедыцыю, на «Белпошту». Чакалася, што сёння газета з'явіцца ў кіёсках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося.
«Белпошта» тлумачыць гэта тым, што рэдакцыя запозна здала нумар, таму газета не дайшла да падпісчыкаў па яе віне.
«Мы сёння вырашаем пытанне, каб дастаўляць газету ў тэрмін. Мы настойваем на тым, каб нумар адправілі падпісчыкам, бо яны за гэта заплацілі. Не мы стварылі гэтую сітуацыю, сітуацыю стварыла ўлада і беларускі Дом друку”, — распавяла Марына Коктыш, намесніца рэдактара “Народнай Волі”.
Рэдакцыя будзе выстаўляць юрыдычныя прэтэнзіі да «Белпошты».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў