• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Сяргея Ціханоўскага зноў асудзілі на 15 сутак. Агулам у ізалятары ён правядзе месяц

    Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аляксандр Мохараў 10 студзеня пакараў блогера Сяргея Ціханоўскага новымі 15 суткамі  адміністрацыйнага арышту за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту ў Мінску супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

    Сяргей Ціханоўскі ў судзе 10 студзеня 2020 года. Фота: Мікола Бянько

    Ціханоўскага прывезлі на суд з ізалятара часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама, дзе ён адбываў 15-суткавы арышт за прысутнасць на мітынгу ў сталіцы на пачатку снежня. 11 студзеня блогер мусіў выйсці на волю, але ўлады “накінулі” яму новы адміністрацыйны арышт.

    Ціханоўскі будзе пад вартай да 26 студзеня.

    Падчас знаходжаня на сутках адміністрацыя ізалятара адмовілася прыняць ад праваабаронцаў для Сяргея Ціханоўскага  ваду, сокі і шакалад, не дазваляла яму сустрэцца з адвакатам.

    Нагадаем, што раніцай 27 снежня на трасе М5 каля вёскі Лебядзёўка супрацоўнікі Жлобінскай ДАІ затрымалі Ціханоўскага, калі ён ехаў на аўтамабілі прыяцеля ў Мінск. Збіраўся рабіць у сталіцы здымкі для свайго канала “Страна для жизни” на YouTube. Міліцыянты даводзілі, што аўтамабіль, на якім едзе блогер, аб’яўлены Веткаўскім РАУС у вышук.

    Відавочна, што сапраўднай мэтай затрымання была дастаўка Сяргея Ціханоўскага ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе яго і пакаралі першым арыштам за ўдзел у мірнай вулічнай акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці