• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў прынялі ў Капенгагене

    Гэта адбылося падчас канферэнцыі Дацкага Хельсінскага камітэта. Прадстаўнікоў беларускіх медыя, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, падтрымалі ўплывовыя праваабаронцы.

    На канферэнцыі найперш абмяркоўвалася дэпартацыя дзяцей з Украіны. Але беларускай дыяспары атрымалася закрануць і нашу сітуацыю.

    — Цяпер у цэнтры ўвагі заходніх медыя, у тым ліку ў Даніі, вайна ва Украіне, — расказала БАЖ прадстаўніца беларускай дыяспары, якую запрасілі на канферэнцыю. — Гэта дазваляе беларускаму рэжыму ў цені працягваць парушаць правы чалавека.

    Таму беларусы ў многіх краінах свету спрабуюць данесці інфлюэнсерам пра жахлівае становішча больш за 1500 палітычных вязняў у Беларусі.

    — У мяне было 15 хвілін, — працягвае наша суразмоўца. — Канешне, за гэты час усяго не ахопіш. Я звярнула ўвагу на новы ўзровень катавання: цяпер невядома пра стан некаторых палітзняволеных — Віктара Бабарыкі, Міколы Статкевіча і іншых.

    Пасля выступу беларуска прапанавала падтрымаць марафон салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі, які стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы.

    Падзякаваць БАЖ праз Patreon

    Да прапановы ўжо далучыліся ў некалькі краінах: Швецыі, Фінляндыі і іншых.

    — Дацкі Хельсінскі камітэт — уплывовая ў краіне арганізацыя, — падкрэслівае прадстаўніца беларускай дыяспары. — Праваабаронцы, якія трымаюць партрэты беларускіх журналістаў, гэта паважаныя людзі, да іх меркавання прыслухоўваюцца. Іх жаданне падтрымаць палітвязняў не проста знак пашаны.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

    Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Субота — апошні дзень! Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

    Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 траўня прымаюцца матэрыялы за 2024 год.
    15.05.2025
    Акцэнты

    «Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? Павіншуйце лаўрэатаў!

    Сёння ў Вільні ізноў сабраліся журналісты, каб павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», на якім штогод вызначаюць прафесійна дасканалыя тэксты нашых суайчыннікаў. Нагадаем, што апошнія тры гады творчае спаборніцтва праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. 
    16.09.2025
    Акцэнты

    «Магчымасць пагаварыць у фармаце «без гальштукаў». БАЖ правёў МедыяКэмп ШМАТ ФОТА

    Больш за 30 беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц з’ехаліся пад Коўна, каб абмеркаваць надзённыя праблемы, набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным МедыяКэмпе «За Кадрам».
    21.07.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці