• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕЗ заклікае Google і Facebook прасоўваць незалежныя беларускія медыі

    Еўрапейская камісія заклікае Google і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыям, прасоўваючы іх матэрыялы вышэй, чым праўладныя, піша Financial Times. Пакуль жа пошукавыя алгарытмы аддаюць перавагу апошнім.

    Беларускія незалежныя журналісты паскардзіліся камісіі, што кантэнт з крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не дасягае мэтавай аўдыторыі праз пошукавыя алгарытмы, якія выкарыстоўваюцца «Google», «Meta» і якія, паводле іх, неправамерна ўлічваюць лукашэнкаўскія правілы цэнзуры.

    «Барацьба з дэзынфармацыяй і садзейнічанне свабодзе медыяў – гэта два бакі аднаго медалю, і мы хочам, каб буйныя тэхналагічныя кампаніі займаліся абодвума», – заявіла Finan­cial Times віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Вера Юрава.

    Паводле яе, «гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў Інтэрнэце дакладнай інфармацыі, а не прапаганды Менску або Крамля». Таксама сітуацыя пагаршаецца тым, што Google News недасяжныя на беларускай мове, што абмяжоўвае тое, што чытачы краіны могуць знайсці ў інтэрнеце.

    Юрава выказала сваю занепакоенасць наконт Беларусі ў снежні прэзідэнту Google у глабальных пытаннях Кенту Ўокеру. У траўні яна таксама абмяркоўвала аналагічныя пытанні з выканаўчым дырэктарам Google Сундарам Пічаі.

    Разам з тым чыноўнікі ў Бруселі прызнаюць, што няма ніякіх падставаў штрафаваць ці ўзбуджаць судовыя справы супраць тэхналагічных кампаніяў за тое, што яны не дапамагаюць незалежным журналістам у барацьбе з аўтарытарным рэжымам.

    У адказ Google заявіла, што прыкладае «усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі такім чынам, каб не прымаць да ўвагі палітычныя погляды».

    У кампаніі адзначылі, што існуюць «сотні фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаныя». Meta не адказала на запыт аб каментарах.

    Юозас Алекас, еўрадэпутат з Літвы, заявіў, што пакуль «буйныя тэхналагічныя кампаніі не праявілі ніякай гатовасці або цікавасці да развязання гэтай праблемы». Паводле яго, забароненыя медыі разглядаюцца алгарытмамі Google як «непрацоўная спасылка» і паніжаюцца ў выніках пошуку ў Беларусі, што з’яўляецца прыкладам таго, як тэхналагічныя кампаніі ненаўмысна дапамагаюць Лукашэнку. У выніку «ў галоўных навінах дамінуюць медыі Лукашэнкі і расейскія медыяканалы».

    Пытанне распаўсюду інфармацыі ў камунікаванні са згаданымі кампаніямі рэгулярна ўздымалі і беларускія дэмакратычныя сілы. Гэтак, у чэрвені 2022 года адзначалася, што Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі тэхналагічных кампаніяў Microsoft, Google, Meta (Face­book, Insta­gram) і Tik­Tok.

    18 лютага 2023 года Ціханоўская і прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінету сустрэліся з віцэ-прэзідэнткай YouTube у справе сувязяў з урадамі Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнткай Google у справе публічнай палітыкі і сувязяў з урадамі ў Еўропе Анэтэ Крэбэр-Рыль. Падчас сустрэчы абраная прэзідэнтка ўздымала пытанні, якія дапамогуць развязаць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube, спыніць злоўжыванне рэкламнымі інструментамі з боку расейскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.

    Таксама і ў лістападзе Ціханоўская наведала рэгіянальны офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы, адказнай за сувязі з урадамі, Забінэ Франк. На сустрэчы абмеркавалі падтрыманне беларускай мовы на платформе, прасоўванне беларускага кантэнту і блакаванне рэжымнай прапаганды.

    Чытайце яшчэ:

    Симпатизируют России, находятся под санкциями. Посмотрели, кто из провластных медийщиков идет на парламентские и местные выборы

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла «Белсат» Знакам гонару дэмакратычных сілаў

    Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці абавязалі завесці чат-бот у Telegram

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці