ГА “БАЖ” павіншавала дзяржаўныя міністэрствы з Сусветным днём свабоды прэсы
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” павіншавала дзяржаўныя міністэрствы і ўстановы з Сусветным днём свабоды прэсы.
Прадстаўнікі журналісцкага аб’яднання нагадалі чыноўнікам, што 3 траўня па ініцыятыве ААН ва усім свеце адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы. У 1991 годзе Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА прыняла рэзалюцыю “Аб садзейнічанні свабодзе друку ва ўсім свеце”, паводле якой свабодная, плюралістычная і незалежная прэса з’яўляецца неад’емным складнікам дэмакратычнага грамадства.
“Захаванне свабоды слова, гарантаванай Канстытуцыяй, залежыць ад кожнага з нас!” ─ гаворыцца ў паштоўках, скіраваных у Міністэрства інфармацыі, Міністэрства унутраных спраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі, Палату прадстаўнікоў, Генеральную пракуратуру, Вярхоўны суд, КДБ і Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь.
Віншуем з Міжнародным Днём свабоды прэсы і свабоды выказвання!
Свабода слова змяняе жыццё
